wd wp Пошук:

Бялуха

Бялуха (Delphinapterus leucas) — від зубатых кітоў з сямейства нарвалавых. Пашыраны ў морах Арктыкі і ў прылеглых Ахоцкім і Берынгавым морах. У вельмі суровыя зімы трапляецца каля берагоў Японіі, Вялікабрытаніі, ЗША, заходзіць у Балтыйскае мора.

Апісанне

Даўжыня да 6 метраў, маса да 2 тон. Галава круглаватая, невялікая. Афарбоўка цела ў дарослых белая або жоўтая, у маладых шэрая і блакітная. Корміцца рыбай і ракападобнымі, у пагоні за рыбай заходзіць у рэкі. Добра пераносіць няволю. Цэніцца за моцную скуру і высакаякасны тлушч.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Млекакормячыя Арктычнай вобласці
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1776 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарвалавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта