wd wp Пошук:

Андрэй Мікалаевіч Мукавозчык

Андрэ́й Мікала́евіч Мукаво́зчык (нар. 1963, Новасібірск, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі калумніст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Новасібірску[1]. Вучыўся ў 95-й сярэдняй школе г. Мінска[2]. Скончыў фізфак БДУ[1]. Пасля ўніверсітэта тры гады па размеркаванні працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. Пачынаў пісаць кандыдацкую, але звязаў далейшае жыццё з КВЗ[2].

З 1988 г. удзельнічаў у «Клубе вясёлых і знаходлівых» (КВЗ)[3]. Узначальваў беларускае аб’яднанне КВЗ, быў вядоўцам перадач КВЗ на Беларускім тэлебачанні[4]. З яго дзейнасцю быў звязаны канфлікт паміж беларускім КВЗ і расійскімі праваўладальнікамі[5][6]. Стварыў і вёў гумарыстычнае тэлешоў «Вот так шоу» на БТ[7].

Пасля 2010 г. стаў вядомым як аглядальнік «Советская Белоруссия».

Жанаты[3].

Крытыка

Наша Ніва называе Мукавозчыка «адным з апошніх рэліктаў дзяржаўнай прапаганды ўзору канца 1990—2000-х», калі ў СМІ выступалі з прамовамі-пропаведзямі[8]. Абвінавачваўся ў тым, што ў сваіх публікацыях дазваляў сабе ў агрэсіўнай і прымітыўнай форме абразы і прыніжэнне апанентаў А. Лукашэнкі, здзекі з беларускай мовы і беларусаў, мізагіністычныя выказванні[9][10][11][12] і антысеміцкія намёкі[13].

У 2017 годзе актывіст Мікалай Дзядок падаў у суд на газету «Советская Белоруссия», патрабуючы абароны гонару і годнасці, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды за выказванні, якія змяшчаліся ў артыкуле аўтарства Мукавозчыка[14].

У ліпені 2020 г. Марыя Калеснікава падала ў Генеральную пракуратуру, Міністэрства інфармацыі, Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі, а таксама ў рэдакцыю газеты «Советская Белоруссия» заяву датычна публікацый А. Мукавозчыка, абвінавачваючы яго ў распальванні сацыяльнай і палітычнай розні, ілжывых абвінавачаннях, недапушчальных выказваннях і паклёпе ў дачыненні да праціўнікаў А. Лукашэнкі. Паводле Калеснікавай, Мукавозчык у сваіх публікацыях парушыў артыкулы 191, 188 і 189 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[15].

У лістападзе 2020 года дацэнт кафедры медыялогіі журфака БДУ Інга Воюш правяла лінгвістычную экспертызу 200 тэкстаў Мукавозчыка з яго аўтарскай калонкі «Накіпела» ў СБ за летні перыяд таго года, у якіх ён аналізаваў выбарчую кампанію, і даказала, што яго тэксты ўяўляюць сабой прапаганду. Адным з інструментаў, якім актыўна карыстаецца аўтар, стала так званая мова варажнечы[ru], ці рыторыка нянавісці (убогія, звар’яцелыя пацукі, здыхлятнікі, зграя інтэлектуальных бамжоў, клоўны навапаказанай рады і да т.п.)[16]. У ліпені 2022 года палітолаг Вольф Рубінчык звярнуў увагу, што ў кнізе А. Мукавозчыка «Революция мокрых штанов» (Мінск, 2021) сфальсіфікаваны цытаты з Уладзіміра Ляхоўскага і Ганны Севярынец; паводле ацэнкі Рубінчыка, кніга, вылучаная на атрыманне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, мае для культуры не нулявую, а адмоўную вартасць[17].

У 2021 годзе А. Мукавозчыка абвінавацілі ў публікацыі пагроз фізічнай расправы над палітычнымі ўцекачамі і актывістамі Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой[18].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (11 студзеня 2021)[19], лаўрэат XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял (журналісцкае расследаванне, праблемны артыкул, аўтарская калонка, рэцэнзія) рэспубліканскіх, абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў» (2020)[20], Рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2020» у намінацыі «Найлепшы аўтарскі праект у інтэрнэце і сацыяльных сетках» (2020)[21].

Санкцыі ЕС і іншых краін

Мукавозчык станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[22]. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 21 чэрвеня 2021 года, адзін з асноўных прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, які друкуецца ў газеце «СБ. Беларусь сегодня», у сваіх артыкулах сістэматычна негатыўна і зневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю, піша пра дэмакратычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасць, з’яўляецца адной з асноўных крыніц прапаганды ў Беларусі, а атрыманыя ўзнагароды («Залатое пяро», «Залатая літара», «За працоўныя заслугі») сведчаць пра падтрымку рэжыму Лукашэнкі і атрыманне выгады ад яго[23]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Мукавозчык трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[24][25]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[26]. 2 снежня Мукавозчык быў даданы і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[27].

Зноскі

  1. 1 2 Андрей МУКОВОЗЧИК
  2. 1 2 Андрэй МУКАВОЗЧЫК: “Я стараўся не быць «батанікам». 29.10.2016 Архівавана 23 кастрычніка 2020.
  3. 1 2 Андрей МУКОВОЗЧИК: «Умение шутить — дело тренировки» [Андрэй МУКАВОЗЧЫК: «Уменне жартаваць — гэта справа трэніроўкі»] — Белтэлерадыёкампанія, афіцыйны сайт, 31.03 — 06.04.2003
  4. Вікторыя Целяшук. Людзей насьмяшыць // Звязда : газета. — 31 сакавіка 2017. — № 61 (29425). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  5. Андрей Муковозчик TUT: Купридо был тем человеком, который инициировал закрытие Евролиги КВН Архівавана 13 студзеня 2021. — Tut.by, 27.02.2008
  6. Муковозчик: движение КВН в Беларуси будет развиваться независимо от «АМиК» — naviny.by, 31.01.2008
  7. Клуб великих и неуживчивых — БелГазета, 04.02.2008
  8. Вы будзеце смяяцца, але Мукавозчык напісаў чарговую калонку, цяпер пра Курапаты
  9. Дмитрий Ямпольский. МЫ. О Муковозчике, Лукашенко и серости вокруг Архівавана 13 студзеня 2021. [Дзмітрый Ямпольскі. МЫ. Пра Мукавозчыка, Лукашэнку і шэрасць навокал] — naviny.by, 30.07.2020
  10. «Ленина нет, а Януш Радзивилл Черный есть» Архівавана 14 студзеня 2021. — ARCHE Пачатак, 01.05.2020
  11. «Мрази» ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. Мукавозчык Архівавана 27 сакавіка 2022. — ARCHE Пачатак, 19.11.2020
  12. Дацэнт журфака БДУ прааналізавала тэксты Мукавозчыка і даказала: гэта прапаганда — Наша Ніва, 11.11.2020
  13. Гісторык Фрыдман: «Дзяржаўныя прапагандысты ў Беларусі знаходзяцца пад уплывам антысеміцкіх стэрэатыпаў» — Радыё Свабода, 24.12.2020
  14. Анархіст Дзядок судзіцца з «Советской Белоруссией» — Радыё Свабода, 17.08.2017
  15. Андрея Муковозчика требуют привлечь к ответственности за оскорбительные статьи Архівавана 13 студзеня 2021. [Андрэя Мукавозчыка патрабуюць прыцягнуць да адказнасці за абразлівыя артыкулы] — naviny.by, 24.07.2020
  16. Дацэнт журфака БДУ прааналізавала тэксты Мукавозчыка і даказала: гэта прапаганда
  17. https://belisrael.info/?p=31283
  18. Belarus threatens to kill two UK dissidents [Беларусь пагражае забойствам двум дысідэнтам у Брытаніі] — EUObserver(укр.) бел., 11.01.2021
  19. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджані» Архівавана 16 студзеня 2021.
  20. Подведены итоги XVI Национального конкурса «Золотая Литера» Архівавана 18 студзеня 2022.
  21. Стали известны итоги конкурса «Золотое перо-2020»
  22. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  23. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  24. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus(англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  25. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  26. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  27. Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія» і 8 беларусаў (нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Прапагандысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая Ліцера»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гумарысты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ