wd wp Пошук:

Мікалай Халезін

Мікалай Халезін (30 сакавіка 1964, Мінск, БССР) — беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра».

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і спевака Мінскай філармоніі[1]. Пасля заканчэння школы служыў у войску ў авіяцыі. У 1984 паступіў на эканамічны факультэт Інстытута народнай гаспадаркі, але пасля трэцяга курсу кінуў вучобу, каб заняцца творчасцю[2].

Працаваў журналістам у газетах «Имя», «Наша свабода»[3], быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Навіны», адным з членаў арганізацыйнага камітэта грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97».

Быў стваральнікам і мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага мастацтва «VITA NOVA».

У 2005 г. Халезін разам з сваёй жонкай Наталляй Калядой заснавалі «Свабодны тэатр», які атрымаў шырокую вядомасць у Беларусі і замежжы.

Мікалай Халезін — аўтар шматлікіх п’есаў, перакладзеных на многія мовы свету, уладальнік шэрагу прэстыжных міжнародных культурніцкіх прэміяў і прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах свету[4]

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Оттенки времени. Веселый Ярик
  2. http://www.svaboda.org/content/article/754102.html
  3. http://www.belgazeta.by/20050110.1/320013072/ Архівавана 25 жніўня 2011.
  4. http://old.euroradio.fm/by/1143/experts/44728/ Архівавана 16 жніўня 2011.
  5. Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам(бел.) . Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Блогеры Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта