wd wp Пошук:

ARCHE Пачатак

ARCHE Пачатак — беларускі незалежны, літаратурна-мастацкі, навукова-папулярны і грамадска-палітычны часопіс, у якім друкуюцца дзясяткі беларускіх інтэлектуалаў. З’яўляецца адным з двух беларускіх выданняў, запрошаных у сетку еўрапейскіх часопісаў «Eurozine». Выдаецца з верасня 1998 года, рэдактар — Аляксандр Пашкевіч. Выдаецца на беларускай мове.

Судовы пераслед

25 лютага 2009 года суд Маскоўскага раёна горада Брэста прызнаў экстрэмісцкім № 7-8 часопіса. У сувязі з гэтым міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» адзначыўшы, што адміністрацыйны і судовы пераслед часопіса «ARCHE» пачаўся ад моманту яго стварэння ў 1997 годзе, заявіла, што «гэты выпадак з’яўляецца благім прадвесцем для прагрэсу ў галіне свабоды прэсы, на які мы спадзяваліся».

У сувязі з судовым пераследам В. Булгакаў быў вызвалены ад пасады рэдактара, каб выратаваць часопіс.

Галоўныя рэдактары

Зноскі

  1. ARCHE Пачатак: Пра нас Архівавана 4 мая 2015.
  2. Рэдакцыя часопіса Arche прыняла рашэнне не ўключаць выданне ў падпісны каталог «Белпошты» на першае паўгоддзе 2013 года Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Часопісы Беларусі
Часопісы на беларускай мове
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Часопісы паводле алфавіта
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1998 годзе