wd wp Пошук:

Андрэй Генадзевіч Лясюк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Лясюк (нар. 14 красавіка 1983, Пінск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам пінскага «Стэнлеса».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў Пінску, гуляў потым за розныя клубы. Найбольш праявіў сябе ў складзе магілёўскага «Дняпра», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сезоне 2009.

«Нёман»

У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам». Пачынаў сезон 2012 на лаўцы запасных, але пазней стаў асноўным нападнікам «Нёмана», выцесніўшы Ігара Крывабока. Асабліва выдатна праявіў сябе ў канцы сезона 2012, калі забіў 5 галоў у 5 апошніх матчах, што дазволіла «Нёману» заняць выніковае пятае месца.

У студзені 2013 года заключыў новы кантракт з «Нёманам». Сезон 2013 распачынаў асноўным нападнікам, але ў маі быў выцеснены Мілашам Лачным. Пасля таго як Лачны ў ліпені 2013 года пакінуў «Нёман», Лясюк вярнуўся ў аснову, але ўжо ў жніўні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У лістападзе 2013 года кантракт з «Нёманам» быў разарваны[2].

«Хваля»

У сакавіку 2014 года, аправіўшыся ад траўмы, накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[3]. 1 красавіка 2014 года заключыў пагадненне з пінчукамі[4]. У складзе «Хвалі» стаў асноўным нападнікам і трывала вызначаўся галамі, што дазволіла неўзабаве ўзначаліць спіс бамбардзіраў Першай лігі. У ліпені 2014 года адправіўся на прагляд ва ўзбекскі «Наўбахор», але не падышоў гэтаму клубу[5]. Пасля вяртання ў Беларусь, аднак, адмовіўся далей выступаць за «Хвалю».

«Гарадзея»

У канцы ліпеня 2014 года перайшоў у «Гарадзею»[6]. Стаў асноўным іграком «цукровых», за паўсезона згуляў у 10 матчаў і забіў 4 гола, але клуб здолеў заняць толькі 6 месца ў Першай лізе. У верасні і кастрычніку 2014 года не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[7]. Па выніках сезона 2015 дапамог «Гарадзеі» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб[8].

Літва

У сакавіку 2016 года праходзіў прагляд у «Нафтане», але бакі не дамовіліся аб умовах кантракту[9]. У выніку ў першай палове 2016 года Андрэй заставаўся без клуба, а ў жніўні стаў іграком «Каўна Жальгірыса»[10].

Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каўнаскі клуб. У лютым 2017 года знаходзіўся ў стане «Хвалі», якая прапанавала нападніку кантракт[11], аднак іграком пінскага клуба не стаў. У выніку, сезон 2017 распачаў у складзе клуба другога літоўскага дывізіёна «Нявежыс»[12].

«Ліда» і «Белшына»

У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[13]. Замацаваўся як трывалы ігрок асновы лідчан, з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У студзені 2019 года пакінуў лідскі клуб[14].

У сакавіку 2019 года пасля прагляду стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[15]. Здолеў стаць адным з асноўных ігракоў, быў капітанам каманды, дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу, з 12 галам стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона пакінуў бабруйскі клуб.

У сакавіку 2020 года зноў падпісаў кантракт з «Лідай»[16]. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

«Стэнлес»

У сакавіку 2021 года стаў іграком пінскага «Стэнлеса»[17], дзе быў асноўным нападнікам. Па заканчэнні сезона 2021 пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

У жніўні 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Стэнлеса»[18].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001Д1ДынамаБеларусь20
2002Д1ДынамаБеларусь51
2003Д1ДынамаБеларусь253
2004 (1)Д1ДынамаБеларусь00
2004 (2)Д3Пінск-900Беларусь1318
2005Д1НёманБеларусь224
2006 (1)Д2ХваляБеларусь86
2006 (2)Д2МінскБеларусь144
2007 (1)Д1МінскБеларусь62
2007 (2)Д1ДняпроБеларусь52
2008Д1ДняпроБеларусь173
2009Д1ДняпроБеларусь208
2010Д1ДняпроБеларусь84
2011 (1)Д1ГомельБеларусь110
2011 (2)Д1ДняпроБеларусь123
2012Д1НёманБеларусь238
2013Д1НёманБеларусь201
2014 (1)Д2ХваляБеларусь128
2014 (2)Д2ГарадзеяБеларусь104
2015Д2ГарадзеяБеларусь259
2016 (2)Д1Каўна ЖальгірысЛітва90
2017Д2НявежысЛітва279
2018Д2ЛідаБеларусь268
2019Д2БелшынаБеларусь2512
2020Д2ЛідаБеларусь195
2021Д3СтэнлесБеларусь1411

Зноскі

  1. Andrey Lyasyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Андрей Лясюк покинул “Неман”
  3. Андрей Лясюк находится на просмотре в “Волне”
  4. “Волна” подписала Лясюка и Климихина и рассталась с Мытником
  5. Лясюк не подошел узбекскому «Навбахору»
  6. Андрей Лясюк и Роман Морозов перешли в “Городею”
  7. Семеро футболистов продлили контракты с “Городеей”
  8. “Городею” покинуло восемь футболистов
  9. Андрей Лясюк и “Нафтан” не договорились по контракту
  10. Лясюк дебютировал за каунасский “Жальгирис”
  11. Дмитрий Градобоев перешел в «Белшину», Гриневич и Андрей Луцевич завершили карьеры
  12. 2017 04 06 Kėdainių “Nevėžis” pristatė 2017 metų komandą (foto)
  13. Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с “Лидой”
  14. Лясюк покинул “Лиду”
  15. 35-летний Лясюк перешел в “Белшину”
  16. Лясюк подписал соглашение с “Лидой”
  17. 37-летний Лясюк трудоустроился в “Стэнлесе”
  18. Андрей Лясюк возглавил “Стэнлес”
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Нявежыс Кедайней
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Стэнлес Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Каўна Жальгірыс
Катэгорыя·Ігракі ФК Стэнлес Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта