У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глебаў.
Аляксе́й Канстанці́навіч Гле́баў (11 (24) сакавіка 1908, в. Звяровічы, Смаленская губерня (цяпер Краснінскі раён, Смаленская вобласць, Расія) — 2 кастрычніка 1968, Мінск, БССР) — беларускі скульптар
, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)[3].
А. К. Глебаў нарадзіўся ў вёсцы Звяровічы (сучасны Краснінскі раён Смаленскай вобласці). У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме[3] ў М. А. Керзіна. Адзін з арганізатараў у Віцебску Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[3].
З 1955 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[3].
Працаваў у галіне партрэтнай, сюжэтна-кампазіцыйнай і манументальнай пластыкі[3]. Лепшыя работы адметныя тонкай мадэліроўкай формаў, пластычнасцю і эмацыйнай выразнасцю, майстэрствам выканання ў матэрыяле[3].
Удзельнічаў у афармленні Дома ўраду БССР (бюст М. В. Фрунзэ, 1933), ствараў барэльефы для Дома Чырвонай Арміі (1936) і Палаца піянераў і школьнікаў (1940) у Мінску, скульптуры «Лявоніха» і «Крыжачок» для будынка Усесаюзнай сельскагаспадачай выстаўкі ў Маскве (1940)[3].
Скульптар шмат гадоў працаваў над помнікам беларускаму першадрукару Францыску Скарыну. У 1946 годзе была створана невялікая па памерах мадэль першадрукара з глобусам у руках. У 1954 годзе з дрэва была выразаная новая статуя Скарыны, якая экспанавалася ў 1955 годзе на ВДНГ у Маскве.
У 1967 годзе Глебаў стварыў мадэль помніка Скарыну для Полацка. Адліць з бронзы скульптуру ён не паспеў, што зрабілі за яго яго вучні — скульптары Ігар Глебаў і Андрэй Заспіцкі.
У 1976 годзе Аляксею Глебаву пасмяротна была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР за помнік Францыску Скарыну ў Полацку[4].
Манумент Перамогі ў Мінску (1954), у сааўтарстве з А. А. Бембелем, З. І. Азгурам, С. І. Селіханавым
Група «Грамадзянская вайна ў Беларусі» (гліна, 1937—1940, не захавалася)
Конная статуя Л. М. Даватара (гіпс, 1945, Абласны краязнаўчы музей, Віцебск)
Партрэт У. І. Уладамірскага (бронза, 1949)
Помнік Францыску Скарыну ў Полацку (1974).
Помнік Сталіну ў Мінску (1952), у сааўтарстве з А. А. Бембелем, З. І. Азгурам, С. І. Селіханавым.
Помнік Якубу Коласу ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1972), у сааўтарстве з І. Краўчанкам.
Група «Максім Горкі і Янка Купала», 1949
«Георгій Скарына» (дрэва, 1954),
«Пасля працы. Улікоўшчыца» (1957)
Група «Сустрэча У. І. Леніна на Фінляндскім вакзале ў красавіку 1917» (гіпс, 1957—1958) — усё ў Мастацкім музеі БССР, Мінск
Рэльеф «Партызаны Беларусі» (бронза, 1954) для помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам у Мінску.
статуі «Юнацтва», «Плаўчыха» (абедзве 1963 год).
Рэльефы на сюжэты піянерскага жыцця ў Палацы піянераў і школьнікаў. 1940
Рэльефы на сюжэты піянерскага жыцця ў Палацы піянераў і школьнікаў. 1940
Лявоніха. Барэльеф у гасцініцы «Беларусь». 1947
Янка Купала. 1949
Партрэт народнага артыста БССР У. І. Уладамірскага. 1949
Генерал Даватар. 1955
Георгій Скарына. 1955
Рэльеф «Партызаны Беларусі» для помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам. 1953
Сустрэча У. І. Леніна на Фінляндскім вакзале ў красавіку 1917 года. 1957-1958
Сустрэча У. І. Леніна на Фінляндскім вакзале ў красавіку 1917 года. 1957-1958. Фрагмент
Дзядзька скульптара Ігара Мікалаевіча Глебава[5].
Імя А. К. Глебава прысвоена мастацкаму каледжу ў Мінску. У 1971 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 25, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. І. Краўчанка)[7].