wd wp Пошук:

Заір Ісакавіч Азгур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Азгур. Заі́р Іса́кавіч Азгу́р (2 (15) студзеня 1908, в. Маўчаны Сенненскі павет, Магілёўская губерня, цяпер у складзе в. Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці — 18 лютага 1995, Мінск) — савецкі і беларускі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1944), Народны мастак СССР. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946; 1948). Правадзейны член член Акадэміі мастацтваў СССР[1] (1958). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1967 і з 1971).

Біяграфія

Нарадзіўся 2 (15) студзеня 1908 года ў яўрэйскай сям’і. Скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут 1925 годзе, вучыўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Будучы студэнтам, жыў у Янкі Купалы і Якуба Коласа[2]. У 1925—1928 гг. вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. Працягнуў адукацыю ў Кіеўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце (1928—1929) і Тбіліскай акадэміі мастацтваў. Першыя яго творы з’явіліся на справаздачнай выставе Віцебскага мастацкага тэхнікума ў 1924 г. У наступным годзе ён удзельнічаў у I Усебеларускай выставе. У 1930 г. скульптар вярнуўся на радзіму і ўключыўся ў мастацкае жыццё Мінска.

3 першых дзён вайны ўдзельнічаў у выпуску антыфашысцкіх улётак, супрацоўнічаў з франтавым друкам, ілюстраваў газету «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942—1944 гг. 3аір Азгур у Маскве, пры Цэнтральным штабе партызанскага руху. У 1945 годзе ажаніўся з Галінай Гарэлавай, дачкой акадэміка Г. М. Гарэлава.

Заір Азгур — цэнтральная фігура ў беларускай пасляваеннай пластыцы. У 1950-1970-я гг. працаваў над манументальнай скульптурай. З 1980 года кіраўнік Майстэрні скульптуры АМ СССР у Мінску.

Памёр 18 лютага 1995 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Скульптурная кампазіцыя Заіра Азгура на плошчы Якуба Коласа ў Мінску.

Заір Азгур працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры, прыхільнік строгай рэалістычнай формы.

У даваеннай творчасці 3. Азгура заўважныя два падыходы: станковыя партрэты з натуры, што вымагаюць разумення ўнутранай сутнасці мадэлі, вылучаюцца шырокай, вольнай лепкай, і рэгламентаваныя канонамі рэпрэзентатыўныя выявы. У канны 1920-х—30-я г. стварыў партрэты дзеячаў сацыялістычнага і рэвалюцыйнага руху для Дома ўрада ў Мінску. Прыкладам тонкага разумення сутнасці гістарычнай асобы з’яўляюцца партрэты пісьменнікаў Лу Сіня і Р. Тагора.

Сярод твораў: партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны В. Талаліхіна, А. Радзімцава, А. Малодчага, М. Сільніцкага, Ф. Смалячкова, В. Талаша, М. Шмырова, К. Ракасоўскага, П. Батава, прадстаўнікоў айчыннай і сусветнай культуры Ф. Скарыны, А. Бразера, 3. Бядулі, Л. Александроўскай, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гусоўскага, К. Чорнага, кіраўнікоў камуністычнай і рабочай партый, нацыянальна-вызваленчага руху, палкаводцаў, герояў працы, вучоных; некалькі кампазіцый.

Па яго праектах створаны помнікі У. Леніну ў Беларусі, Расіі і Казахстане, П. Машэраву ў Віцебску, Я. Коласу і С. Грыцаўцу ў Мінску, Ф. Р. Маркаву ў Маладзечне, Ф. Багушэвічу ў Жупранах, Я. Купалу ў Вязынцы, В. Талашу ў Петрыкаве, А. Бутлераву і Я. Вучэцічу ў Маскве. Аўтар барэльефа «Слава загінуўшым героям» для помніка-абеліска Перамогі ў Мінску. У 1960-я гады стварыў шэраг партрэтаў беларускіх вучоных (М. Яругін, 1963; Б. Сцяпанаў, 1964), артыстаў (І. Балоцін, 1966, У. Крыловіч, 1967). Сярод яго твораў быў і помнік І. Сталіну.

Напісаў мемуары «Незабыўнае» (1962), «Тое, што помніцца…» (Кн. 1—2, 1977—1983), шмат публіцыстычных артыкулаў па мастацтву.

Узнагароды

Пасведчанне народнага мастака БССР Заіра Азгура

Памяць

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, Дзяржаўным мастацкім музеі Малдовы, Астраханскай карціннай галерэі, Алтайскім музеі выяўленчага мастацтва.

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. 20 нечаканых фактаў пра Заіра Азгура
  3. Мемарыяльны музей З. І. Азгура
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў І (Т. 10). — 10 000 экз.
  5. / 158-azgur-zair-isaakovich.html Азгур Заір Ісакавіч — беларускі савецкі скульптар Архівавана 16 сакавіка 2016.
  6. Мемарыяльная дошка Заіру Азгуру

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (47):
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Скульптары XX стагоддзя
Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры
Народныя мастакі Беларускай ССР
Асобы на манетах
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Яўрэйскія мастакі
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Кавалеры ордэна Леніна
Скульптары паводле алфавіта
Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Члены Саюза мастакоў СССР
Члены КПСС
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Памерлі ў 1995 годзе
Народныя мастакі СССР
Скульптары СССР
Мастакі паводле алфавіта
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Асобы
Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Нарадзіліся 15 студзеня
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Заір Азгур
Скульптары Беларусі
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Памерлі 18 лютага
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Героі Сацыялістычнай Працы
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»