wd wp Пошук:

Леў Міхайлавіч Даватар

Леў Міхайлавіч Даватар (20 лютага 1903, Хоціна, Лепельскі павет, (цяпер Бешанковіцкі раён) — 19 снежня 1941) — ваеначальнік, генерал-маёр (1941), Герой Савецкага Саюза (1941).

Біяграфія

Скончыў кавалерыйскае вучылішча (1926), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1939).

З чэрвеня 1941 г. на фронце, камандаваў асобнай кавалерыйскай групай, якая ў жніўні-верасні 1941 г. зрабіла глыбокі рэйд па тылах ворага ў Смаленскай вобласці. Воіны прайшлі з баямі каля 100 км, знішчылі больш за 2500 гітлераўцаў. Прыкрываючы адыход савецкіх войск на Валакаламскім напрамку, група Даватара вяла абарончыя баі на р. Мёжа. У час наступлення пад Масквой зрабіў шэраг рэйдаў, паказаў сябе мужным і таленавітым камандзірам. Загінуў 19.12.1941 г. у баі каля в. Палашкіна на подступах да горада Руза Маскоўскай вобласці.[4]

Зноскі

  1. Доватор Лев Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378–379. Праверана 14 кастрычніка 2016.
  2. Доватор Лев Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378–379. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
  4. Леў Даватар, невядомы генерал
Тэмы гэтай старонкі (23):
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
Памерлі 21 снежня
Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Кавалерысты Вялікай Айчыннай вайны
Асобы
Генерал-маёры СССР
Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Нарадзіліся 20 лютага
Удзельнікі бітвы за Маскву
Памерлі ў 1941 годзе
Кавалеры ордэна Леніна
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Памерлі 19 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Героі Савецкага Саюза
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Нарадзіліся ў 1903 годзе
Памерлі ў Маскоўскай вобласці