wd wp Пошук:

Аляксандр Дзмітрыевіч Кротаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кротаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Кротаў (нар. 19 красавіка 1995, Дружны, Пухавіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліда».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родным пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Пазней трапіў у барысаўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, адтуль — у юнацкую каманду БАТЭ. Адначасова гуляў у аматарскіх лігах у Мінску, дзе быў заўважаны трэнерам «Іслачы» Уладзімірам Макоўскім і запрошаны ў каманду з Мінскага раёна, за якую пачаў выступаць з 2014 года. У 2014—2015 гадах правёў за «Іслач» 33 матчы ў Першай лізе, дапамог камандзе ў сезоне 2015 атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў Вышэйшую лігу.

Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з «Іслаччу», а ў сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»[2]. У ліпені таго ж года быў адкліканы з арэнды ў «Іслач»[3]. 30 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Нафтана» (2:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі за асноўную каманду, звычайна выходзячы на замену.

У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе толькі аднойчы з’явіўся на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[4]. У складзе бабруйскага клуба стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Іслач»[5], аднак у студзені 2018 года пачаў зноў трэніравацца з «Белшынай» і ў выніку быў паўторна арандаваны бабруйчанамі[6]. Сезон 2018 пачынаў у аснове бабаруйскага клуба, аднак улетку атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль усю другую палову сезона. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[7], а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[8].

У студзені 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[9], аднак ужо ў ліпені 2019 года пакінуў каманду[10], а ў жніўні папоўніў склад «Андэрдога»[11]. У пачатку 2020 года рыхтаваўся да новага сезона з «Андэрдогам», аднак клуб не быў дапушчаны да Першай лігі, пасля чаго ў сакавіку нападнік папоўніў склад «Ашмянаў-БДУФК», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у рагачоўскім «Макслайне», а пазней стаў трэніравацца з «Лідай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склд клуба[12].

Міжнародная кар’ера

13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную згуляў 4 матчы (усе ў 2014 годзе), адзначыўся голам у браму Ліхтэнштэйна.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014Д2Іслач160
2015Д2Іслач170
2016 (1)Д2Тарпеда120
2016 (2)Д1Іслач101
2017 (1)Д1Іслач10
2017 (2)Д2Белшына175
2018Д2Белшына153
2019 (1)Д2Рух62
2019 (2)Д3Андэрдог136
2020Д2Ашмяны-БДУФК212
2021Д2Нафтан282

Зноскі

  1. Aleksandr Krotov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Ислочь” отправила еще одного нападающего в минское “Торпедо”
  3. Кротов вернулся в «Ислочь»
  4. “Ислочь” отдала Кротова в аренду “Белшине”
  5. Александр Кротов вернулся из аренды
  6. “Ислочь” отдала Кротова в аренду “Белшине”
  7. Кротов, Тараканов и Федотов вернулись в “Ислочь” из аренды
  8. Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули “Ислочь”
  9. “Рух” подписал соглашение с Кротовым
  10. “Рух” расстался с Кротовым и Хутко
  11. Кротов стал игроком “Андердога”
  12. Исход “Барановичей”, тайна “Орши”, подкрепление “Осиповичей”. Аутсайдеры первой лиги (+ таблица трансферов)
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дружным (Пухавіцкі раён)
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Выпускнікі сярэдняй школы № 1 п. Дружны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных