У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кротаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Кротаў (нар. 19 красавіка 1995, Дружны, Пухавіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліда».
Пачынаў займацца футболам у родным пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Пазней трапіў у барысаўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, адтуль — у юнацкую каманду БАТЭ. Адначасова гуляў у аматарскіх лігах у Мінску, дзе быў заўважаны трэнерам «Іслачы» Уладзімірам Макоўскім і запрошаны ў каманду з Мінскага раёна, за якую пачаў выступаць з 2014 года. У 2014—2015 гадах правёў за «Іслач» 33 матчы ў Першай лізе, дапамог камандзе ў сезоне 2015 атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў Вышэйшую лігу.
Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з «Іслаччу», а ў сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»[2]. У ліпені таго ж года быў адкліканы з арэнды ў «Іслач»[3]. 30 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Нафтана» (2:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі за асноўную каманду, звычайна выходзячы на замену.
У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе толькі аднойчы з’явіўся на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[4]. У складзе бабруйскага клуба стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Іслач»[5], аднак у студзені 2018 года пачаў зноў трэніравацца з «Белшынай» і ў выніку быў паўторна арандаваны бабруйчанамі[6]. Сезон 2018 пачынаў у аснове бабаруйскага клуба, аднак улетку атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль усю другую палову сезона. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[7], а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[8].
У студзені 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[9], аднак ужо ў ліпені 2019 года пакінуў каманду[10], а ў жніўні папоўніў склад «Андэрдога»[11]. У пачатку 2020 года рыхтаваўся да новага сезона з «Андэрдогам», аднак клуб не быў дапушчаны да Першай лігі, пасля чаго ў сакавіку нападнік папоўніў склад «Ашмянаў-БДУФК», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у рагачоўскім «Макслайне», а пазней стаў трэніравацца з «Лідай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склд клуба[12].
13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную згуляў 4 матчы (усе ў 2014 годзе), адзначыўся голам у браму Ліхтэнштэйна.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д2 | Іслач | ![]() | 16 | 0 |
2015 | Д2 | Іслач | ![]() | 17 | 0 |
2016 (1) | Д2 | Тарпеда | ![]() | 12 | 0 |
2016 (2) | Д1 | Іслач | ![]() | 10 | 1 |
2017 (1) | Д1 | Іслач | ![]() | 1 | 0 |
2017 (2) | Д2 | Белшына | ![]() | 17 | 5 |
2018 | Д2 | Белшына | ![]() | 15 | 3 |
2019 (1) | Д2 | Рух | ![]() | 6 | 2 |
2019 (2) | Д3 | Андэрдог | ![]() | 13 | 6 |
2020 | Д2 | Ашмяны-БДУФК | ![]() | 21 | 2 |
2021 | Д2 | Нафтан | ![]() | 28 | 2 |