wd wp Пошук:

Аляксандр Ільіч Радзімцаў

Аляксандр Ільіч Радзімцаў (руск.: Александр Ильич Родимцев; 23 лютага (8 сакавіка) 190513 красавіка 1977) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1961), двойчы Герой Савецкага Саюза (1937, 1945). Прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі, Польскім паходзе 1939 года, Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай.

Біяграфія

Нарадзіўся на Арэнбуршчыне ў беднай сям’і беззямельных сялян Іллі і Аксіння Родимцевых. Будучы адзіным сынам, і, страціўшы бацьку, вымушаны быў працаваць, каб дапамагчы пракарміць сям’ю.

Інтэрбелум

У верасні 1927 года прызваны ў Чырвоную Армію. Першапачаткова служыў у каравульнай роце 18-га стралковага канвойнага батальёна ў Саратаве.

У 1929-м, пасля заканчэння тэрміновай службы, прыехаў у Маскву, дзе паступіў у Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК і быў залічаны на кавалерыйскае аддзяленне. Пасля заканчэння вучобы ў сакавіку 1932 года накіраваны ў 61-ы кавалерыйскі полк 36-й кавалерыйскай дывізіі Маскоўскай ваеннай акругі. Тут камандаваў кавалерыйскім узводам, узводам палкавой школы і эскадронам.

З восені 1936 па жнівень 1937 года пад псеўданімам «Капітан Паўліта» ваяваў у Іспаніі. Браў удзел у баях на Мансанарэс, пры Хараме, пад Таледа, Гвадалахарай і ў Бруэты.

Вярнуўшыся на радзіму, узначаліў 61-ы кавалерыйскі полк, стаў слухачом Ваеннай акадэміі РСЧА імя М. В. Фрунзэ, пасля заканчэння якой прызначаны камандзірам 36-й кавалерыйскай дывізіі. Неўзабаве прыме ўдзел у паходзе ў Заходнюю Беларусь і вайне з Фінляндыяй.

У 1940—1941 гадах прайшоў навучанне на курсах каманднага і штурманскага складу ВПС пры Ваеннай акадэміі імя М. Р. Жукоўскага.

Вялікая Айчынная вайна

На момант пачатку Вялікай Айчыннай камандаваў 5-й паветрана-дэсантнай брыгады, якая ўваходзіла ў склад 3-га паветрана-дэсантнага корпуса ў Кіеўскай асаблівай ваеннай акрузе. У верасні 41-га разам з падраздзяленнем трапіў у акружэнне нямецкіх войскаў у раёне ракі Сейм. Тут байцы Радзімцава на працягу трох дзён вялі баі з праціўнікам, па выніках якіх злучэнню ўдалося выйсці да сваіх.

Неўзабаве 3-і паветрана-дэсантны корпус пераўтварылі ў 87-ю стралковую дывізію, а яе камандзірам прызначылі Радзімцава. У сакавіку 1942 года ён з падначаленымі вёў абарончыя баі на варонежскім, валуйскім кірунках і ў вялікай лукавіне Дона, а пазней — у Сталінградзе.

У красавіку 1943 года Радзімцаў прызначаны камандзірам 32-га гвардзейскага стралковага корпуса, які быў уключаны ў рэзерв Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання. На чале корпуса ён удзельнічаў у Курскай бітве, у бітве за Дняпро. Пачынаючы з сярэдзіны студзеня 1945 года корпус Радзімцава вёў бесперапынныя наступальныя баі на прасторы ад Вісленскага плацдарма да р. Одэр. У пачатку мая 1945 года падраздзяленне выйшла да Эльбы і сустрэлася з амерыканскімі саюзніцкімі войскамі.

Пасля вайны, да мая 1946 года, Радзімцаў працягваў камандаваць тым жа корпусам.

Пасляваенны час

У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. У сакавіку 1947 года ён быў прызначаны камандзірам 11-га гвардзейскага стралковага корпуса. З лютага 1951 года — памочнік камандуючага войскамі Усходне-Сібірскай ваеннай акругі. З чэрвеня 1953 года па ліпень 1956 года — Галоўны ваенны саветнік пры Албанскай народнай арміі і ваенны аташэ СССР у Албаніі. З лістапада 1956 года — першы намеснік камандуючага войскамі Паўночнай ваеннай акругі. З мая 1960 года — камандуючы 1-й арміяй ва Украіне. З сакавіка 1966 года — ваенны кансультант у групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР трэцяга склікання.

Сям’я

З 1933 года быў жанаты на Кацярыне Радзімцавай (Шэінай). Кацярына і Аляксандр родам з адной вёскі, былі сябрамі дзяцінства. У пары нарадзілася трое дзяцей.

Памяць

На малой радзіме ў вёсцы Шарлык (былое сяло Міхайлаўскае) усталяваны бронзавы бюст, у Арэнбургу — помнік і памятная стэла, у Маскве на доме 68 па Ленінскім праспекце, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. Яго імя прысвоена школе ў вёсцы Шарлык і ліцэю ў Арэнбургу.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Ваенныя аташэ СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Кіева»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»