wd wp Пошук:

Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ

Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова, якая існавала з 1918 па 1998 год. Задачай акадэміі была падрыхтоўка афіцэраў з вышэйшай ваеннай і вышэйшай ваенна-спецыяльнай адукацыяй.

Да рэвалюцыі

Асноўны артыкул: Акадэмія Генеральнага штаба, Расійская імперыя Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ вядзе гісторыю ад Мікалаеўскай (Імператарскай) акадэміі Генеральнага штаба, заснаванай 26 лістапада 1832 года. Мікалаеўская акадэмія Генеральнага штаба была ваенна-навуковым цэнтрам Расійскай дзяржавы. За час існавання з яе сцен было выпушчана некалькі тысяч афіцэраў з вышэйшай ваеннай адукацыяй, якія занялі практычна ўсе вышэйшыя адміністрацыйныя і камандныя пасады ў арміі і заклалі асновы вышэйшай ваеннай школы Расіі.

Савецкі перыяд

3 мая 1918 года Мікалаеўская акадэмія была рэарганізавана ў Акадэмію Штаба РСЧА. Першы набор лістапада 1918 г. прыняў 183 слухачоў. У 1921, была ператворана ў Ваенную Акадэмію РСЧА. 9 студзеня 1922 г. загадам Рэўваенсавета Рэспублікі акадэмія была адзначана ордэнам Чырвонага Сцяга. З 31 кастрычніка 1925 па 1998 г., акадэмія насіла імя М. В. Фрунзэ, які кіраваў ёю з 1923 па 1925 г. 18 снежня 1934 г. Акадэмія была ўзнагароджана ордэнам Леніна. У гады Вялікай Айчыннай вайны нягледзячы на эвакуацыю ў горад Ташкент заняткі ў акадэміі не спыняліся. У канцы 1941 года Загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў акадэміі былі арганізаваны 3-х месячныя курсы па паскоранай падрыхтоўцы афіцэраў для стварэння рэзерву камандзіраў батальёнаў і палкоў. Састаў быў набраны з тых, хто меў практычны баявы досвед, параненых, якія ачунялі, пісьменных і валявых афіцэраў.[1] 21 лютага 1945 г. акадэмія была адзначана ордэнам Суворава I ступені. 8 снежня 1978 г. ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Была ўзнагароджана 9 ордэнамі іншых сацыялістычных краін. Акадэмія падрыхтавала дзясяткі тысяч афіцэраў, з іх каля трыццаці сталі Маршаламі Савецкага Саюза і Галоўнымі маршаламі родаў войскаў, больш шасцідзесяці — генераламі арміі і маршаламі родаў войскаў. Выпускнікамі акадэміі сталі Будзёны, Ватуцін, Конеў, Маліноўскі, Захараў, Ракасоўскі, Чуйкоў. Больш за 700 выпускнікоў акадэміі ганараваны звання Героя Савецкага Саюза і Героя Расійскай Федэрацыі.

Акадэмія пасля 1991 года

Асноўны артыкул: Агульнавайсковая акадэмія Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі 1 лістапада 1998 года на падставе Пастановы Урада РФ ад 29 жніўня 1998 г. № 1009 на базе Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў імя Р. Я. Маліноўскага і 1-х Вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал» імя Б. М. Шапашнікава была ўтворана Агульнавайсковая акадэмія Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Кіраўнікі Акадэміі

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Архив Красной Армии ф. 4, оп. 11, д. 66, л. 284.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна