wd wp Пошук:

Бітва пры Хараме

Бітва пры Хараме, Бітва на Хараме[1], Харамская аперацыя[2][3] (ісп.: Batalla del Jarama) — ваенная аперацыя Іспанскай грамадзянскай вайны, падчас якой нацыяналісты генерала Франка спрабавалі выбіць рэспубліканцаў, што знаходзіліся ўздоўж ракі Харама на ўсход ад Мадрыда. У выніку баёў ні адзін з бакоў не атрымаў перамогу.

Гісторыя

Да лютага 1937 года, у выніку грамадзянскай вайны ў Іспаніі і абароны Мадрыда, супрацьстаялыя бакі дасягнулі некаторага парытэту, зразумеўшы, што канфлікт будзе вельмі працяглым. У гэтых умовах камандаванне мяцежнікаў генерала Франка вырашыла нанесці ўдар у 30 км на поўдзень ад сталіцы, перарэзаць шашы Мадрыд—Валенсія і акружыць горад, спадзеючыся, што ён не зможа доўга супраціўляцца. Асноўная задача рэспубліканскага камандавання складалася ў тым, каб апярэдзіць удар праціўніка і разграміць яго раней, чым ён зможа распачаць сваю аперацыю.

Планы рэспубліканцаў пачалі распрацоўвацца яшчэ ў снежні 1936 года. У рэшце рэшт яны сталі вядомы нацыяналістам. Па плане галоўны ўдар наносіўся з усходу ад ракі Харама ў тыл асноўнага размяшчэння праціўніка пад Мадрыдам. У першыя ж дні баёў планавалася перарэзаць шашы на Таледа. Далейшае наступленне павінна было развівацца на ХетафэАлькаркон і на Брунетэ. Кіраваць бітвай павінен быў камандуючы Цэнтральным фронтам генерал Посас. Яго галоўным саветнікам стаў «Генерал Купер» — савецкі ваенспец Рыгор Кулік. Рыхтавалася аперацыя павольна, чаму перашкаджалі цяжкасці на чыгунках і дрэннае засваенне навабранцамі савецкай зброі, а таксама некаторая бесклапотнасць. Да таго ж няправільна была арганізавана сістэма камандавання войскамі. У выніку лёс рэспубліканскага наступлення вырашыла не ваеннае камандаванне Рэспублікі, а нацыяналісты, якім былі вядомы падрабязнасці плана, і яны распачалі папераджальныя дзеянні.

Бітва пачалася раніцай 6 лютага ўдарам сіл нацыяналістаў Франка.

У ходзе баявых дзеянняў непасрэдна была задзейнічана 1-я бранятанкавая брыгада Рэспублікі, касцяк якой склалі байцы 4-й механізаванай брыгады з Бабруйска. Камандаванне групай савецкіх танкістаў ажыццяўляў камбрыг Дзмітрый Паўлаў («Пабла»)[4][5][6].

Баі з пераменным поспехам працягваліся па 27 лютага, калі абодва бакі выдыхліся. Галоўным вынікам стаў правал трэцяга паходу на Мадрыд. Нацыяналістам так і не ўдалося акружыць горад, але адзіная аўтастрада, якая звязвала сталіцу з астатняй часткай Рэспублікі, апынулася пад агнём іх артылерыі. Рэспубліканцы па выніках бітвы зрабілі некаторыя аргвысновы, у прыватнасці, быў зняты з пасады генерал Посас і на месца камандуючага Цэнтральным фронтам прызначылі генерала Міяху.

У культуры

Бітве пры Хараме і ўдзелу ў ёй інтэрбрыгад прысвечана песня «Jarama Valley». Першая версія згадвала Брытанскі батальён інтэрбрыгад, наступныя (як і рускі пераклад) — амерыканскі батальён Лінкальна.

Крыніцы

Зноскі

  1. Arévalo Molina, Jacinto M.; Gónzalez Fraile, Julián: La batalla del Jarama, en: Frente de Madrid (Revista de GEFREMA), n° 9/marzo de 2007.
  2. Харамская операция // Советская историческая энциклопедия : в 16 т. / под ред. Е. М. Жукова. — М. : Советская энциклопедия, 1961—1976.
  3. Испанская революция 1931-1939 // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая российская энциклопедия, 2004—2017.
  4. Ирина Воронкова. Первая схватка с фашизмом // Беларуская думка : журнал. — 2016. — № 6. — С. 82—89.
  5. Юрий Лобач. Ровно 80 лет назад бобруйские танкисты отправились в сражающуюся Испанию Архівавана 31 ліпеня 2022. // Вечерний Бобруйск : газета. — 1 сентября 2016.
  6. Юрий Глушаков. И наши люди мужества полны… — IMHOclub : интерактивный портал. — 1 апреля 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Люты 1937 года
Катэгорыя·1937 год у Іспаніі
Катэгорыя·Бітвы ў Іспаніі
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1937 года