wd wp Пошук:

Ваенны аташэ

Вайско́вы аташэ́ — прадстаўнік ваеннага ведамства пры дыпламатычным прадстаўніцтве дзяржавы, акрэдытаваны пры МЗС краіны перабывання. Адначасна з’яўляецца саветнікам дыпламатычнага прадстаўніка па ваенных пытаннях, карыстаецца прывілеямі і імунітэтам нароўні з дыпламатычным персаналам.

Адным з кірункаў працы ваеннага аташэ з’яўляецца таксама догляд за ваеннымі пахаваннямі грамадзян сваёй дзяржавы.

Часта ваенны аташэ (або аташэ па пытаннях абароны) мае штат супрацоўнікаў, які завецца ваенны аташат. Ён можа ўлучаць ваенна-марскіх, ваенна-паветраных аташэ і іхніх памочнікаў, а таксама іншых акрэдытаваных супрацоўнікаў.

Зазвычай краіны абменьваюцца ваеннымі аташэ адна з адной.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дыпламатыя
Катэгорыя·Пасады
Катэгорыя·Разведка