wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Лашанкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лашанкоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Іванавіч Лашанкоў (нар. 2 студзеня 1979, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Асіповічы».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар» і «Змена», пачаў дарослую кар’еру ў барысаўскім БАТЭ, дзе доўгі час быў адным з лідараў каманды, двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Па заканчэнні сезона 2004 перайшоў у адэскі «Чарнаморац», дзе гуляў на працягу двух гадоў. У 2007 годзе стаў іграком клуба «Харкаў», але не здолеў замацавацца ў складзе і неўзабаве на правах арэнды вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Дарыду» і «Граніт». Пасля вылету «Граніта» з Вышэйшай лігі ў 2010 годзе стаў іграком «Мінска», якому дапамог выйграць бронзавыя медалі чэмпіянату.

У 2012 годзе гуляў за «Белшыну» і «Тарпеда-БелАЗ», але не здолеў трывала замацавацца ў аснове гэтых клубаў. У выніку сезон 2013 пачаў у клубе Першай лігі «Слуцк». Стаў адным з лідараў слуцкага клуба, дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, заставаўся трывалым іграком асновы «цукровых» і ў Вышэйшай лізе. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3]. У сезоне 2015 стаў радзей з’яўляцца на полі з-за траўм. Па заканчэнні сезона мог завяршыць кар’еру[4], аднак застаўся ў камандзе. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].

Пасля зыходу са «Слуцка» збіраўся завяршыць кар’еру, аднак ў жніўні 2016 вырашыў далучыцца да «Баранавічаў»[6]. Па заканчэнні сезона 2016 завяршыў кар’еру.

У красавіку 2018 года паведамлялася аб заяўцы Лашанкова за клуб Другой лігі «Маладзечна-ДЮСШ-4»[7], аднак ён так і не папоўніў склад каманды.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, а ў лютым 2004 года прымаў удзел у міжнародным турніры на Мальце ў складзе алміпійскай зборнай Беларусі.

12 кастрычніка 2005 года правёў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, згуляўшы ў Мінску супраць Нарвегіі ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2006.

Трэнерская кар’ера

У сакавіку 2017 года стаў трэнерам у дзіцяча-юнацкай школе БАТЭ[8]. З 2018 года працаваў у дзіцячых камандах «Іслачы». Пакінуў клуб з Мінскага раёна ў жніўні 2022 года[9], на той час (з красавіка 2022 года) ужо працаваў памочнікам галоўнага трэнера «Асіповічаў».

Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «B».

Дасягненні

Зноскі

  1. Evgeni Loshankov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yawhen Lashankow // FBref.com
  3. Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со «Слуцком»
  4. Лошанков может завершить карьеру
  5. “Слуцк” объявил о расторжении контрактов с Лошанковым, Воронковым и Цветинским
  6. Евгений Лошанков продолжит карьеру в “Барановичах”
  7. Страханович и Лошанков заявлены за «Молодечно-ДЮСШ-4»
  8. Лошанков стал тренером детско-юношеской школы БАТЭ
  9. Футбол. Евгений Лошанков покинул “Ислочь” и перебрался в “Осиповичи”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Харкаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы