wd wp Пошук:

Нараў

Пры зліцці рэк Вісла і Нараў (бачна крэпасць Модлін)

На́раўрака ў Пружанскім, Свіслацкім раёнах Беларусі і Польшчы, правы прыток Віслы, да 1962 г. быў правым прытокам Заходняга Буга.

Даўжыня 497 км, у межах Беларусі 44 км. Вадазбор 74,8 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў межах Беларусі (з прытокамі, якія ўпадаюць на тэрыторыі Польшчы) 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні ў межах Беларусі 0,3 .

Асноўныя прытокі

Справа: Мядзянка, Рудаўка, Пчолка, Калонка, Бебжа, Шса, Амулёў, Вкра. Злева: Нямержанка, Тушамлянка, Нараўка.

Агульнае

Пачынаецца з вярхоўя Скаронава канала за 6 км на паўночны ўсход ад в. Клепачы Пружанскага раённа, вусце на тэрыторыі Польшчы. У Беларусі цячэ па Прыбужскай раўніне праз Белавежскую пушчу. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Шырыня ракі ў межань 8—10 м.

Даліна ў межах Беларусі амаль на ўсім працягу невыразная. Каналізавана 13 км рэчышча ад вытоку да вусця канала Матылёў Роў; на астатнім працягу яно звілістае, месцамі выраўнаванае.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Рэкі Мазавецкага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Рэкі Пружанскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Віслы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Свіслацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Басейн Нарава
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта