wd wp Пошук:

Маршалак надворны літоўскі

Герб маршалка

Маршалак надворны літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 маршалак дворны літоўскі) — дзяржаўная пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім. Загадваў гаспадарчымі справамі вялікага князя, кіраваў маршалкамі гаспадарскімі. Быў намеснікам маршалка вялікага.

Пачынаючы з часоў Уладзіслава Вазы засядаў у Сенаце.

Спіс надворных маршалкаў літоўскіх

Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Дворныя маршалкі літоўскія
14941500Рыгор Осцік
(Grzegorz Stankowicz Ościk)
Трапіў у палон у бітве на Ведрашы
15001506Міхаіл Львовіч Глінскі
(Michał Gliński)
Зняты з пасады новым каралём Жыгімонтам Старым
15181526Юрый Іванавіч Іллініч
(Jerzy Iwanowicz Ilinicz)
Памёр на пасадзе дворнага маршалка
15281541Юрый Радзівіл
(Jerzy Radziwiłł)
Адначасова польны, з 1531 вялікі гетман літоўскі і кашталян віленскі.
Памёр на пасадзе дворнага маршалка
15421551Іван Гарнастай
(Iwan Hornostaj)
Адначасова падскарбі земскі літоўскі.
Паступіў на новагародскага ваяводу
15521569Астафій Валовіч
(Ostafi Wołłowicz)
Адначасова з 1561 вялікі падскарбі літоўскі, а з 1566 падканцлер літоўскі.
Паступіў на троцкага кашталяна
Надворныя маршалкі літоўскія
15691579Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
(Mikołaj Krzysztof Radziwiłł Sierotka)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
15791586Альбрэхт Радзівіл
(Albrecht Radziwiłł)
Брат папярэдняга.
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
15881596Мікалай Тальваш
(Mikołaj Talwosz)
Паступіў на троцкага кашталяна
15961597Крыштаф Дарагастайскі
(Krzysztof Dorohostajski)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
15981615Пётр Весялоўскі
(Piotr Wiesiołowski)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
16171621Ян Станіслаў Сапега
(Jan Stanisław Sapieha)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
16221635Крыштаф Весялоўскі
(Krzysztof Wiesiołowski)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
16351637Аляксандр Людвік Радзівіл
(Aleksander Ludwik Radziwiłł)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
16371645Казімір Леў (Казімір Леан) Сапега
(Kazimierz Leon Sapieha)
Паступіў на падканцлера літоўскага
16451649Антоні Ян Тышкевіч
(Antoni Jan Tyszkiewicz)
Памёр на пасадзе надворнага маршалка
16491654Крыштаф Завіша
(Krzysztof Zawisza)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
16541683Тэадор Аляксандр Ляцкі
(Teodor Aleksander Lacki)
Памёр на пасадзе надворнага маршалка
16831685Юзаф Багуслаў Слушка
(Józef Bogusław Słuszka)
Паступіў на троцкага кашталяна
16851691Ян Караль Дольскі
(Jan Karol Dolski)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
16921699Аляксандр Павел Сапега
(Aleksander Paweł Sapieha)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
16991702Януш Антоні Вішнявецкі
(Janusz Antoni Wiśniowiecki)
Паступіў на віленскага кашталяна
17021706Казімір Антоні Сангушка
(Kazimierz Antoni Sanguszko)
Памёр на пасадзе надворнага маршалка
17061713Юзаф Мнішак
(Józef Wandalin Mniszech)
Паступіў на вялікага маршалка кароннага
17081709Казімір Міхал Пац
(Kazimierz Michał Pac)
Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
17131734Павел Караль Сангушка
(Paweł Karol Sanguszko)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
17341735Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
(Michał Kazimierz Radziwiłł Rybeńko)
Паступіў на троцкага кашталяна і польнага гетмана літоўскага
17361738Ігнацы Завіша
(Ignacy Zawisza)
Памёр на пасадзе надворнага маршалка
1739Фердынанд Плятэр
(Ferdynand Plater)
Памёр на пасадзе надворнага маршалка
17391743Юзаф Сцыпіён (Сцыпіё дэль Кампа)
(Józef Scipio del Campo)
Памёр на пасадзе надворнага маршалка
17441750Ігнацы Агінскі
(Ignacy Ogiński)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
17501760Януш Аляксандр Сангушка
(Janusz Aleksander Sanguszko)
Адмовіўся ад пасады
17601768Юзаф Паўлін Сангушка
(Józef Sanguszko)
Брат папярэдняга.
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
17681781Уладзіслаў Гуроўскі
(Władysław Gurowski)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
17811783Міхал Ежы Мнішак
(Michał Jerzy Wandalin Mniszech)
Паступіў на вялікага маршалка кароннага
17831791Ігнацы Патоцкі
(Ignacy Potocki)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
17911792Станіслаў Солтан
(Stanisław Sołtan)
Адмовіўся ад пасады
17921795Міхал Гелгуд
(Michał Giełgud)
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Маршалкі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак