wd wp Пошук:

Юрый Васілевіч Гаўрын

Юрый Васілевіч Гаўрын (17 студзеня 1943, пасёлак Зіядзін, Пахтачыйскі раён, Самаркандская вобласць, СССР — 12 жніўня 2016, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.

Біяграфія

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны пераехаў з маці з Узбекістана ў Дуброўна Віцебскай вобласці[1].

У 1966 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1972 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Удзел у мастацкіх выстаўках пачаў браць з 1965 года. У 1978 стаў членам Саюза мастакоў БССР. Працаваў у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і станковага жывапісу. 13 гадоў выкладаў жывапіс і малюнак у Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава, з 2011 года — дацэнт[2].

З’яўляўся Ганаровым грамадзянінам горада Дуброўна з 2003 года.

Дачка Юрыя Гаўрына Лада Стэфановіч таксама стала мастаком-манументалістам.

Творчасць

Выканаў роспіс «Медыцына» для будынка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1966), вітражы для Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988), у будынках Прамбудбанка і Нацбанка ў Гомелі (1989), кінатэатра «Цэнтральны» ў Мінску (1990), будынку Міністэрства абароны Расіі ў Маскве (1993).

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску і фондах Беларускага саюза мастакоў[3].

Узнагароды

Выстаўкі

Фотагалерэя

Зноскі

  1. В Минске открылась выставка художника Юрия Гаврина (руск.) Архівавана 13 лістапада 2017.
  2. BelArtUnion. Выстаўка памяці мастака і педагога Юрыя Гаўрына Архівавана 9 снежня 2017.
  3. АртДайджест — Минск. Фотоальбом «Художник Юрий Гаврин». Предисловие Татьяны Бембель (руск.)
  4. Барыс Крэпак «У пошуках зямнога раю», kimpress.by
  5. ctv.by «Акно маёй душы»(недаступная спасылка)
  6. Ганаровыя грамадзяне горада Дуброўна(недаступная спасылка)
  7. Выстава памяці мастака і педагога Юрыя Гаўрына Архівавана 9 снежня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самаркандскім вілаеце
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе