wd wp Пошук:

Наталля Васілеўна Шаранговіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаранговіч. Наталля Васільеўна Шаранговіч (нар. 2 снежня 1967[1]) — беларускі мастацтвазнавец.

Біяграфія

Нарадзілася ў Віцебску[1]. Дачка мастака Васіля Шаранговіча[2].

У 1984—1989 гадах вучылася на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2000 г. скончыла аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўства[3].

Працавала ў часопісе «Спадчына», газеце «ЛіМ». Старшыня секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў (2005—2010). У часопісе «Мастацтва» ўзначальвала аддзел выяўленчага мастацтва, член рэдкалегіі (2001—2009)[3].

Дырэктар музея сучаснага выяўленчага мастацтва (2009—2013). З 2014 года ўзначальвае Цэнтр сучасных мастацтваў[3].

Арганізацыйная дзейнасць

Куратар спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь на 5-й Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва (2013). Куратар і арганізатар праектаў «Мастак і горад» на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (2011—2014)[3].

Куратар выстаўкі сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» ў рамках Чэмпіяната свету па хакеі (2014)[3].

Выкладчыцкая дзейнасць

Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

Бібліяграфія

Аўтар звыш 50 кніг і альбомаў па выяўленчым мастацтве, звыш 300 артыкулаў, дыялогаў, аналітычных публікацый у прэсе ў Беларусі і за мяжой[3].

Узнагароды

Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2009)[3].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Шаранговіч Наталля Васільеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  2. 1 2 Шаранговіч, Наталля Васільеўна (мастацтвазнавец)
  3. 1 2 3 4 5 6 7 ШАРАНГОВІЧ Наталля Васільеўна Архівавана 9 лістапада 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Мастацтва»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Спадчына»
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»