wd wp Пошук:

Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фінкельштэйн.

Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн (13 жніўня 1950, Іашкар-Ала, Марыйская АССР, РСФСР) — беларускі і расійскі мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставак сучаснага мастацтва, экспадызайнер, педагог Вышэйшай школы, калекцыянер. Аўтар і вядучая рубрык на радыё і ў друкаваных выданнях, заснавальнік першай беларускай галерэі — Аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама». Аўтар канцэпцыі і арт-дырэктар галерэі «Брама». Член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага Саюза дызайнераў, Беларускага Саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, член Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў АІС (Масква)[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і адэскіх інжынераў, эвакуіраваўшых у час Вялікай Айчыннай вайны завод «КІНАП» з Адэсы ў Іашкар-Алу. Сям’я пераязджала па месцы прызначэння бацькі: Іашкар-Ала — АдэсаЗагорскІзюм — Мінск — Алма-Ата — Мінск.

У 1968 годзе паступіла на нямецкае аддзяленне гістарычнага факультэта КазДУ(руск.) бел. ў Алма-Аце. У 1969 годзе перавялася ў Мінск, у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыла ў 1973 годзе па спецыяльнасці «Гісторыя. Гісторыя мастацтва». Выкладчыкамі яе былі Л. С. Абецэдарскі і І. Б. Элентух.

З’яўляецца спецыялістам у галіне сучаснага беларускага мастацтва:

Пачатак прафесійнай дзейнасці (1973 год) супаў з адкрыццём першай выставачнай залы сучаснага мастацтва ў рэспубліцы — «Палаца мастацтваў» — Дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў БССР. Працавала там да ліквідацыі Дырэкцыі выстаў у 1991 годзе. У гэтым жа годзе стварыла сваю аўтарскую некамерцыйную канцэптуальную галерэю «Брама».

У 1992—2002 гадах — выкладчык аўтарскага спецкурса па мастацтвазнаўству ў Ліцэі БДУ.

У 1999—2001 гадах — дацэнт кафедры мастацтвазнаўства Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.

У 2003—2006 гадах — вядучы мастацтвазнаўца праекта «Інтэрнэт-Інтранэт тэхналогій» Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

З 2006 года — дацэнт кафедры культуралогіі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З’яўлялася старшынёй беларускага журы Сусветнага конкурсу «Дзеці свету малююць Іерусалім» (Мінск, 2000), журы Рэспубліканскага конкурсу дыпломных работ мастацкіх ВНУ Беларусі «Арт-сесія» (Віцебск, 1999), членам пастаяннай Рэспубліканскай камісіі па прысуджэнні і пацвярджэнні звання «Народны калектыў». Пастаянны рэцэнзент дыпломных работ выпускнікоў мастацкіх факультэтаў і ВНУ (Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў, Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Культуры і Мастацтва, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава). Упершыню ўвяла ў лексікон мастацтвазнаўства паняцце «філасофская кераміка». Аўтар ідэі I Беларускага рэспубліканскага пленэра «аб’ёмнага тэкстылю» (2012), Рэспубліканскай мастацкай выставы «Разумны метал» (2014).

Жыве і працуе ў Мінску.

Арт-праекты

Удзел у міжнародных выставах (галерэя «Брама»)

Аўтарскія радыёрубрыкі

Публікацыі

Галерэя

Зноскі

  1. Ассоциация искусствоведов. Финкельштейн Лариса Давидовна (руск.) Архівавана 14 ліпеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культуролагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Ліцэя БДУ
Катэгорыя·Галерысты Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іашкар-Але
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ
Катэгорыя·Калекцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ