wd wp Пошук:

Юзаф Ядкоўскі

Юзаф Ядкоўскі (польск.: Jόzef Jodkowski, руск.: Юзеф Иодковский; 20 снежня 1890, Гродна — 2 студзеня 1950) — беларускі і польскі археолаг, нумізмат, архітэктар. Вучыўся ў Я. Ф. Арлоўскага.

Біяграфія

Паходзіў з дробнашляхецкага роду Гродзенскага павета. Нарадзіўся 20 снежня 1890 г. у Гродне ў небагатай сям’і рамеснікаў Юзафа Ядкоўскага і Зоф’і Занеўскай[2]. Сям’я жыла ў двухпавярховым доме № 16 на вул. Паштовай[3].

Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, дзе удзельнічаў у 1905 г. у школьнай забастоўцы. У гэтыя гады ён захапіўся гісторыяй Гродзеншчыны і пачаў збіраць разнастайныя друкаваныя і рукапісныя матэрыялы, а таксама пісаць свае першыя навуковыя працы. У выглядзе невялікіх нарысаў і артыкулаў яны з 1907 г. друкаваліся ў выданнях «Віленская газета» («Dziennik Wileński») і «Святавіт» («Światowit»). Апынуўшыся пад пагрозай выключэння з гімназіі, патэнцыяльнага арышту за палітычную дзейнасць і атрымання так званага «воўчага білета», які б зрабіў немагчымым паступленне ў іншую навучальную ўстанову ў Расійскай імперыі, у 1906 ці 1907 г. Ядкоўскі перабраўся ў Варшаву, дзе працягваў вучобу і адначасова працаваў у археалагічным музеі[2].

Скончыў у 1913 годзе Маскоўскі археалагічны інстытут[4]. Працаваў у гэтым жа інстытуце і ў Імператарскім Маскоўскім і Румянцаўскім музеі. У 19101914 гг. як сябра Маскоўскага археалагічнага таварыства шмат падарожнічаў па Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях (у тым ліку рабіў раскопкі ў Міры на тэрыторыі замка ў 1912 годзе) для фіксацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і правядзення археалагічных прац[2].

У 1920 годзе вярнуўся ў Гродна, дзе заняўся пачатковым зборам помнікаў гісторыі. Аднак пры пагрозе заняцця горада бальшавіцкімі войскамі, значную частку сабранага давялося эвакуіраваць. Пасля службы ў польскім войску і ўдзелу ў савецка-польскай вайне, за што быў узнагароджаны залатым крыжам, Ядкоўскі зноў вярнуўся ў Гродна[2].

Па яго ініцыятыве створаны Дзяржаўны музей у Гродне (цяпер Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей), які і ўзначальваў у 19221936 гадах[4].

Рабіў раскопкі ў Ваўкавыску (1925), даследаваў княжацкі хорам, Верхнюю і Ніжнюю цэрквы на тэрыторыі Старога замка ў Гродне (19311936)[4]. Раскопкі ў 1930-х гг. ля Каложскай царквы, Новага і Старога замкаў выклікалі канфлікт з польскімі археолагамі, якія вінавацілі Ядкоўскага ў іх бессістэмнасці і парушэнні методыкі правядзення. У выніку ён быў адхілены ад правядзення раскопак[2].

У 1936 годзе пакінуў Гродна і пераехаў ў Варшаву, дзе да Другой сусветнай вайны працуючы ў Дзяржаўных зборах мастацтва ў Каралеўскім замку[2]. З 1945 хавальнік фондаў Народнага музея[4], дзе аднаўляў амаль цалкам знішчаны Нумізматычны кабінет[2].

Памёр 2 студзеня 1950 г.

Творы

Аўтар прац «Гродна» (Вільня, 1923 г.), «Гарадзішча Ваўкавыска» (Гродна, 1925 г.), «Раннесярэдневяковае Гродна ў святле археалагічных раскопак у Гродзенскім Старым каралеўскім замку ў 1932 і 1933 гг.» (Варшава, 1934 г.), «Абарончы храм на Каложы ў Гродне» (Гродна, 1936 г.) і інш. Засталася нявыдадзенай шматтомная праца Ядкоўскага «Польскія рэліквіі ў Расіі»[3].

Сям’я

У шлюбе з Галінай Баброўскай меў дачку Альжбету[2].

Памяць

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France JÓzef Jodkowski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Дзейнасць Юзафа Ядкоўскага па даследаванні і папулярызацыі гісторыі паўстання 1863—1864 гг.
  3. 1 2 Ядкоўскі Юзаф Юзэфавіч. Легенды Гродзеншчыны: галерэя знакамітых асоб
  4. 1 2 3 4 Ядкоўскі Юзаф // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Археолагі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага археалагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нумізматы
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі