wd wp Пошук:

Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арлоўскі.

Яўстафій Арлоўскі (14 красавіка (26 красавіка) 1863, в. Славенск, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Валожынскі раён — 15 снежня 1913) — беларускі краязнавец, гісторык і педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, потым Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут (1885)[1]. Выкладаў гісторыю ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі[1]. Быў прыхільнікам заходнерусізму. Член Гродзенскага археалагічнага камітэта і Паўночна-Заходняга адзела Рускага геаграфічнага таварыства[1].

Даследаваў гісторыю Гродна і даказаў яго тоеснасць з летапісным Гарадзенам[1]. Я. Арлоўскі адзначаў росквіт горада ў часы ВКЛ, станоўча ацэньваў ролю магдэбургскага права[1]. Аўтар аднаго з першых даследаванняў гісторыі горада Гродна ад заснавання да пач. 20 ст. («Гродненская старина», Ч. І. Гродна, 1910). Разам з ідэалагічным перабольшваннем ролі праваслаўя, выключна станоўчай ацэнкай уваходжання Гродзеншчыны ў склад Расійскай імперыі і інш. Я. Арлоўскі ўнёс значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці Гродна. Адным з вучняў Я. Арлоўскага быў Ю. Ядкоўскі.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 15 снежня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Праваслаўных могілках Гродна
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Заходнерусізм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі