wd wp Пошук:

Электрахімічны рад напружанняў металаў

Электрахімічны рад напружанняў металаўметалы, размешчаныя ў парадку ўзрастання іх стандартных электродных патэнцыялаў. Электродам параўнання з’яўляецца стандартны вадародны электрод.

Найбольш распаўсюджаныя металы ў Р. н. размешчаныя ў наступным парадку:

Li, К, Ca, Na, Mg, Al, Mn, Zn, Fe, Co, Ni, Sn, Pb, H2, Cu, Hg, Ag, Au.

Р.н. паказвае параўнальную актыўнасць металаў у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях. Чым бліжэй метал да пачатку Р.н., тым большая яго аднаўленчая здольнасць. Р.н. характарызуе актыўнасць у водных растворах пры нармальных умовах і актыўнасці ёнаў роўнай 1. Адхіленне ад гэтых умоваў можа змяніць паслядоўнасць металаў у Р.н., асабліва для суседніх яго членаў. Уплыў на электродны патэнцыял мае стан паверхні электрода, і месца метала ў Р.н. да некаторай ступені умоўнае. У Р. н. часам улучаюць неметалы, іёны і некаторыя злучэнні.

З Р.н. вынікаюць наступныя заканамернасці:

Дзеля таго, што Р. н. складаецца на падставе тэрмадынамічных характарыстыкаў, ён дазваляе вызначыць толькі прынцыповую магчымасць процесаў. Рэальная ажыццявімасць ў значнай ступені залежыць ад кінетычных фактараў: працэс можа быць магчымы, але хуткасць ягонага працякання занадта малая.

Сучасны выгляд Э.р.н. надаў расійскі вучоны Мікалай Мікалаевіч Бекетаў (1826-1911) у працы “Даследванні з’яваў выціскання адных элементаў іншымі” (1865).

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Электрахімія