wd wp Пошук:

Ртуць

Ртуць (лац.: Hydrargyrum) Hgхімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 80. Атамная маса 200,59.

Вадкі метал серабрыстага колеру. Адзіны з металаў, вадкі пры звычайнай тэмпературы. Шчыльнасць 13545,7 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °С). Тэмпература плаўлення -38,87 °C, тэмпература кіпення 356,58 °C.

У сухім паветры не акісляецца. Акісляецца азонам і пры тэмпературы звыш 300 °C кіслародам. Добра ўзаемадзейнічае з серай і галагенамі.

Прыродныя крыніцы

66-е месца сярод іншых элементаў па распаўсюджанасці. У зямной кары ўтрымліваецца каля 7·10−6 % ртуці па масе. Асноўны рудны мінерал — кінавар HgS. Радовішчы ў Іспаніі, Украіне, Расіі.

Ртуць, пара і злучэнні ртуці атрутныя. Назапашваюцца ў арганізме, пашкоджваюць нервовую сістэму і парушаюць абмен рэчываў.

Прымяненне

Ртуць выкарыстоўваецца ў прыборах вымярэння ціску (барометры, маноматры, арэометры) і тэмпературы (тэрмометры), для вырабу катодаў пры электрахімічным атрыманні шчолачаў і хлору і інш.

У электратэхніцы — у выключальніках, лямпах дзённага святла, кварцавых лямпах, ігнітронах.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Металы
Катэгорыя·Хімічныя элементы