wd wp Пошук:

Эйшышкес

Э́йшышкес (літ.: Eišiškės, традыцыйная беларуская назва — Эйшы́шкі) — горад у Літве, на рацэ Вярсяка. Уваходзяць у склад Шальчынінкайскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 3575 чал. (2010). Знаходзіцца за 33 км ад Шальчынінкая, за 70 км на паўднёвы захад ад Вільнюса, каля граніцы з Беларуссю.

Эйшышкі — былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Назва

Паводле падання з Хронікі Быхаўца тапонім «Эйшышкі»[2] ўтварыўся ад імя міфічнага князя жамойцкага Эйкшыса[3]. Варыянты назвы паселішча ў гістарычных крыніцах: Wesisken і Eykschissken (1384), Eyksiskindorfee (1387), Eyxyszki (1492), Ejszyszki (1400), Ейшышки (1470).

Гісторыя

Існуе версія, што паселішча было заснаванае ў 1070 годзе Эйшысам, палкаводцам літоўскага князя Эрдзівіла[4]. Першы пісьмовы ўспамін пра Эйшышкі датуецца 1384 годам і змяшчаецца ў дагаворы паміж вялікім князем Вітаўтам і Тэўтонскім ордэнам. Тым часам паводле сведчання гісторыка і этнографа першай паловы XIX стагоддзя Юзафа Ярашэвіча, на яўрэйскіх могілках мястэчка знаходзіўся надмагільны камень з надпісам 1170. У 1398 годзе ў Эйшышках збудавалі першы касцёл. З 1524 года дзейнічала школа.

У часы Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) у 1655 годзе Эйшышкі захапіла і ўшчэнт зруйнавала войска Маскоўскай дзяржавы, другі раз мястэчка спалілі шведы ў Вялікую Паўночную вайну.

У XVII стагоддзі кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Эйшышкам магдэбургскае права і герб[5] (адноўленае Станіславам Аўгустам у 1792 годзе). Праз мястэчка праходзіў важны гандлёвы шлях з Вільні ў Кракаў. Станам на 1738 год тут было 56 будынкаў. У другой палове XVIII стагоддзя існавалі школа і ратуша. У 1791 годзе Эйшышкі сталі цэнтрам павета Віленскага ваяводства (з 1793 у Мерацкім ваяводстве)[6].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Эйшышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1814 год у мястэчку было 67 будынкаў, на 1829 год — 101 (18 хрысціянскіх і 83 іўдзейскія), на 1863 год — 103. У 1866 годзе працавалі 4 бровары, 2 гарбарні, вадзяны млын. У XIX стагоддзі каля Эйшышак дзейнічала тэлеграфная станцыя на лініі Варшава — Санкт-Пецярбург. У 1847—1852 гадах паводле праекта Тэадора Нарбута тут збудавалі мураваны касцёл Ушэсця Гасподняга. Паводле звестак за 1852—1853 гады ў Эйшышках налічвалася 40 цэхавых рамеснікаў і найбольшая сярод мястэчак Лідчыны колькасць рамесных спецыяльнасцей.

У Першую сусветную вайну Эйшышкі занялі нямецкія войскі. Увосень 1918 года тут сфарміравалася самаабарона — польская ваенная арганізацыя, мэтай якой была абарона мястэчка ад бальшавікоў. Узначаліў яе капітан Казімір Ільцэвіч[7]. 7 чэрвеня 1919 года Эйшышкі разам з усім Лідскім паветам увайшлі ў склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[8].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Эйшышкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны. За польскім часам мястэчка называлі «Віленскім прадмесцем», бо перакупнікі з Вільні прыязджалі сюды набываць разнастайныя прадукты[9].

У 1939 годзе Эйшышкі былі перададзены Літве. 3 жніўня 1946 паселішча атрымала статус горада. У 1950 Эйшышкес стаў цэнтрам раёна (з 1972 у Шальчынінкайскім раёне).

Насельніцтва

Адукацыя

У Эйшышкесе працуюць 3 сярэднія, музычная і спартыўная школы, дашкольныя ўстановы.

Культура і спорт

Дзейнічаюць бібліятэка, 2 спартыўныя залы.

Славутасці

Страчаная спадчына

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  2. Эйшышкі Архівавана 24 сакавіка 2013. // Шаблон:Крыніцы/Слоўнік беларускай мовы (класічны правапіс, 2001)
  3. Хроніка Быхаўца
  4. І. Соркіна (2008)
  5. Уладзімір Міхневіч. Эйшышкі — на старадаўнім тракце з Вільні ў Кракаў праз Варшаву(недаступная спасылка) // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 10 красавіка 2009.
  6. Эйшышкскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 767. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  7. Lech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 47-48.
  8. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
  9. Мірон Брaніслаў Нарбут. Ліда і лідзяне // «Zіemіa Lіdzka», 1997.
  10. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  11. Ejszyszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 319.
  12. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  13. Эйшишки // Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 5: Таарджалъ — Яя. — СПб, 1885. С. 849.
  14. Таццяна Поклад. Памежнікі знайшлі яшчэ адзін спіртавод на беларуска-літоўскай мяжы // «Радыё Свабода», 13 красавіка 2005.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Населеныя пункты Шальчынінкайскага раёна
Катэгорыя·Эйшышкес
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Эйшышкеская сянюнія