wd wp Пошук:

Уладзіслаў Чарняўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарняўскі.

Уладзіслаў Чарняўскі (14 студзеня 1916, засценак Амружын, Віленская губерня — 22 снежня 2001, Мінск) — беларускі каталіцкі святар. Перакладчык Бібліі і Катэхізіса на беларускую мову.

Біяграфія

Вучыўся ў Арляняцкай пачатковай школе, потым у мястэчку Крэва. Вучобу прадоўжыў у беларускай настаўніцкай школе ў Барунах. Пасля пераехаў у Друю, дзе скончыў пры кляштары марыянаў мясцовую гімназію (1937). З 1938 г. — у ордэне марыянаў.

У кастрычніку 1944 г. высвечаны на ксяндза ад архібіскупа М. Рэйніса. Служыў у Крэве (1944). У 2-й палове 1940-х г. вярнуўся ў Вільню, адпраўляў тут набажэнствы і вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля яе закрыцця ў 1945 г. служыў пры касцёле Св. Ігната. Са снежня 1953 г. выконвае святарскія абавязкі ў Беларусі ў мястэчку Вішнева (Валожынскі раён). У студзені 1968 г. быў запрошаны ў Рым, дзе прысутнічаў на аўдыенцыі ў Папы Паўла VI. Апостальскім пасадам быў прызначаны дарадчыкам пры Кангрэгацыі абрадаў.

Уладзіслаў Чарняўскі дабіўся папскага блаславення на тое, каб весці богаслужэнні па-беларуску. Доўгія гады ён быў адзіным святаром на Беларусі, хто вёў службу на роднай мове, у паўсядзённай душпастырскай дзейнасці звяртаўся да вернікаў з казаннямі па-беларуску. Вёў перапіску з беларускімі святарамі Ф. Чарняўскім і Ч. Сіповічам.

Пахаваны ў Вішневе.

Ушанаванне памяці

На стагоддзе з дня народзінаў Уладзіслава Чарняўскага, ў Вішневе, дзе той працаваў амаль 50 гадоў, адкрыўся музей святара[1].

Зноскі

  1. Музэй ксяндза Чарняўскага на Валожыншчыне асьвецяць 23 студзеня // svaboda.org 14 студзеня 20016 (бел. (тар.))

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пахаваныя ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва