wd wp Пошук:

Эрдзівіл

Эрдзівіл (літ.: Erdvilas, польск.: Erdywił, руск.: Эрдивил) – князь жамойцкі. Быў адным з 21 князёў літоўскіх, якія падпісалі дамову з Галіцка-Валынскім княствам ў 1219 годзе. Ён і Вікінт называюцца ў дамове жамойцкімі князямі. Усходняя частка Жамойці, якой кіраваў Эрдзівіл, падтрымлівала літоўскага князя Міндоўга, тым часам як заходняя частка, якой кіраваў Вікінт, была варожай да Міндоўга. Дамова 1219 года – адзіная згадка пра Эрдзівіла ў крыніцах. Некаторыя гісторыкі лічаць, што пляменнік МіндоўгаТранята, быў сынам Эрдзівіла, аднак большасць лічыць Траняту сынам Вікінта.

Хроніка Быхаўца

Хроніка Быхаўца дае легендарную версію жыцця Эрдзівіла, паводле яе, Эрдзівіл быў сынам жамойцкага князя Мантывіла, які паслаў яго на заваёву Чорнай Русі. Эрдзівіл заснаваў сваю сталіцу ў Наваградку, таксама заснаваў Гродна, і дапамог аднавіць іншыя гарады, спаленыя татарамі. Адмовіўшыся плаціць даніну апошнім, ён сабраў вялікае войска і разбіў іх на беразе Днепра. Паводле Хронікі Быхаўца, Вікінт быў братам Эрдзівіла і кіраваў у Жамойці. Калі Вікінт памёр, не пакінуўшы нашчадкаў, Эрдзівіл атрымаў у спадчыну Жамойць.

Аднак гэтыя звесткі не маюць гістарычнай асновы і з’яўляюцца часткай падання пра Палемона. Паводле падання Эрдзівіл належыць да пятага пакалення шляхецкага роду, які паходзіць з Рымскай імперыі і даў пачатак Вялікаму княству Літоўскаму, як дзяржаве.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Князі літоўскія
Катэгорыя·Асобы