wd wp Пошук:

Эйшышкскі павет

Эйшышкскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у 17911795 гадах. Цэнтр — мястэчка Эйшышкі. Створаны Чатырохгадовым соймам 1788—1792 гадоў у складзе Віленскага ваяводства з паўночных парафій Лідскага павета (Беняконскай, Эйшышкскай, Нацкай, Асоўскай, Радунскай, Заблоцкай, пасля далучана Воранаўская). На Гарадзенскім сойме 1793 года Эйшышкскі павет далучаны да Мерацкага ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе тэрыторыя Эйшышкскага павета ў складзе Расійскай імперыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мерацкае ваяводства
Катэгорыя·1791 год у Еўропе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1791 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Зніклі ў 1795 годзе
Катэгорыя·Эйшышкес
Катэгорыя·Паветы Вялікага Княства Літоўскага