wd wp Пошук:

Эдуард Станіслававіч Жаўнераў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эдуард Жаўнераў (нар. 1 лістапада 1987, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».

Клубная кар’ера

У 2006 годзе Жаўнерава запрыкмеціў у першынстве горада Магілёва Аляксандр Сяднёў, які збіраў новую каманду. Такім чынам Эдуард трапіў у склад «Савіта», з якім дайшоў да Вышэйшай лігі. У 2009 годзе, пасля таго як «Савіт» спыніў існаванне, перайшоў у магілёўскі «Дняпро», разам з якім узяў бронзавыя медалі чэмпіянату, а на наступны сезон дайшоў да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы.

У студзені 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама» (узамен у адваротным напрамку накіраваўся Антон Мацвеенка). З мая 2011 года, калі трэнерам дынамаўцаў стаў Сяргей Аўчыннікаў, Жаўнераў стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе «Дынама» на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але ў канцы сезона сеў на лаўку.

У выніку першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў «Дняпры», але і там не здолеў замацавацца. Улетку 2012 года разарваў кантракт з «Дынама» і перайшоў у «Белшыну», але згуляў за яе ўсяго ў двух матчах.

У пачатку 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але згуляў толькі некалькі матчаў за дубль, пасля чаго апынуўся ў арэндзе ў «Віцебску», які на той момант гуляў у Першай лізе. У віцебскім клубе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.

У сакавіку 2014 года пасля доўгага прагляду падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[3], дзе ўлетку таго ж года канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з брэстчанамі[4]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным іграком дынамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[5].

З лютага 2016 года трэніраваўся разам з магілёўскім «Дняпром», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з магіляўчанамі і перайшоў у «Белшыну»[7], якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2017 года, пакінуўшы Бабруйск, накіраваўся на прагляд у «Слуцк», але не падышоў клубу[8].

У сакавіку 2017 года стаў іграком літоўскага клуба «Ёнава»[9], а ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Белшыну»[10].

У снежні 2018 года стаў іграком «Смалявічаў»[11]. У пачатку сезона 2019 быў абраны капітанам каманды. У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог смалявіцкаму клубу вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[12]. У 2020 годзе заставаўся асноўным абаронцам і капітанам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Смалявічы»[13].

У студзені 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[14]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[15]. У ліпені 2022 года пакінуў «Слуцк»[16] і хутка далучыўся да «Мінска»[17].

Міжнародная кар’ера

Улетку 2010 года, дзякуючы добраму выступу за «Дняпро» ў Лізе Еўропы, атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі. 11 жніўня 2010 года згуляў сваю адзіную гульню за зборную, якой стаў таварыскі матч супраць Літвы (2:0).

Дасягненні

Зноскі

  1. Eduard Zhevnerov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eduard Zhevnerov // FBref.com
  3. Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком
  4. Владимир Юрченко и Андрей Цеван заключили контракты с брестским “Динамо”
  5. Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское “Динамо”
  6. Эдуард Жевнеров подписал контракт с “Днепром”
  7. Дечко, Жевнеров и Бобух подписали контракты с «Белшиной»
  8. Рочев и Тюнис находятся на просмотре в «Слуцке»
  9. Чухлей и Жевнеров стали одноклубниками Алексияна в “Йонаве”
  10. Жевнеров и Тупчий снова стали футболистами “Белшины”
  11. Жевнеров и Шепелев стали игроками “Смолевичей”
  12. «Смолевичи» вышли из отпуска!
  13. Футболисты покидают “Смолевичи”
  14. “Слуцк” продлил контракт с Анюкевичем и подписал соглашение с Жевнеровым
  15. Жевнеров и Образов продлили контракты со “Слуцком”
  16. Жевнеров покидает “Слуцк”
  17. Эдуард Жевнеров сменил “Слуцк” на “Минск”
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Савіт
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Ёнава
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Шклоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы