wd wp Пошук:

Шалфей

Шалфе́й[4][5], са́львія[6][5] (Salvia) — буйны род кветкавых травяністых раслін і хмызнякоў сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя ва ўсіх частках Старога і Новага Свету.

Батанічнае апісанне

Salvia officinalis — тыпавы від роду Шалфей. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Шматгадовыя расліны вышынёй 20—130[5] см. Лісце простае ці перыстае.

Чашачка званочкавая, трубчаста-званочкавая, канічная або трубчастая, падчас плоданашэння не зменлівая або трохі павялічваецца; верхняя губа трохзубкавая. Вяночак заўсёды двухгубы; верхняя губа шлемападобная, серпападобная або прамая; сярэдняя лопасць ніжняй губы значна буйней бакавых, вельмі рэдка роўная бакавым. Тычынак дзве; слупок ніткападобны; лычык двухлопасцевы.

Арэшкі яйкападобныя, круглявыя або часам амаль трохграневыя, гладкія.

Лекавыя, эфіраалейныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны[5].

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Шалфей Класіфікацыя відаў шалфея была вельмі заблытанай на працягу многіх гадоў. Налічвалася болей за 2000 таксонаў шалфею. У цяперашні час гэты лік быў скарочаны да 700—900 відаў і падвідаў[7]. Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 986 відаў[8].

Некаторыя віды:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род {{{1}}} у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 119. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  7. Sutton, J. The Gardener’s Guide to Growing Salvias. — Workman Publishing Company, 2004. — P. 15—16. — ISBN 9780881926712.
  8. Salvia (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 2 кастрычніка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Шалфей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак