wd wp Пошук:

Salvia hians

Salvia hians — від роду Шалфей (Salvia) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

Salvia hians фармуе куст вышынёю ў 1 метр і шырынёй да 60 см. Лісце, як правіла, ланцэтнае, злёгку валасатае, да 25 см у даўжыню. Кветкі змрочна-фіялетавага колеру размешчаны на канцах чаранкоў, трохі выступаюць над лісцем.

Арэал

Расліна сустракаецца ў Гімалаях на тэрыторыі Пакістана і Бутана, звычайна ў Кашміры. Расце на вышынях ад 2400 да 4000 метраў на адкрытых схілах і ў лясах.

Класіфікацыя

Таксанамія

Від Salvia hians уваходзіць у род Шалфей (Salvia) падсямейства Nepetoideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 семейство (па Сістэме APG II)   яшчэ 110—130 родаў  
         
  парадак Ясноткакветныя     падсямейства Nepetoideae     вид Salvia hians
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Шалфей    
             
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 700 — 900 відаў
     

Выкарыстанне

У Індыі карані расліны выкарыстоўваюцца ў якасці стымулятара, у Непале яны могуць быць выкарыстаны ў якасці сродку пры дызентэрыі[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Kletter, Christa; Monika Kriechbaum (2001). Tibetan Medicinal Plants. CRC Press. p. 127. ISBN 978-0-8493-0031-8
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Шалфей
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Азіі