wd wp Пошук:

Salvia nubicola

Salvia nubicola — від роду Шалфей (Salvia) сямейства ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

Salvia nubicola дасягае 3 метраў у вышыню і шырыню, расце прама, мае ярка-зялёнае лісце трохкутнай формы. Хвосцік, як правіла, прыкладна такой жа даўжыні, як і ліставая пласцінка. Расліна пакрыта шматлікімі суквеццямі бледна-жоўтага колеру даўжынёй 10 см.

Арэал

Salvia nubicola — шматгадовая травяністая расліна, паўсюдна распаўсюджаная ў шырокай вобласці, якая ўключае Афганістан, Бутан, Індыю, Пакістан, Паўднёва-Заходнюю Азію і Еўропу. Расце на вышыні ад 2000 да 4300 метраў у сухіх лясах, асабліва ўтвораных хвояй веймутавай гімалайскай (Pinus wallichiana). Часта расце вялікімі калоніямі на лясных палянах. Яна асабліва распаўсюджана ў даліне Мукцінатх.

Класіфікацыя

Таксанамія

Від Salvia nubicola уваходзіць у род Шалфей (Salvia) падсямейства Nepetoideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 семейство (па Сістэме APG II)   яшчэ 110—130 родаў  
         
  парадак Ясноткакветныя     падсямейства Nepetoideae     вид Salvia nubicola
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Шалфей    
             
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 700 — 900 відаў
     

Выкарыстанне

Расліна выкарыстоўваецца ў традыцыйнай тыбецкай медыцыне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шалфей
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Флора Еўразіі