wd wp Пошук:

Цярэнцій Луцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцэвіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Цярэнцій Луцэвіч (да студзеня 2013 года Вобга Цьенчэн; нар. 19 красавіка 1991, Дуала) — беларускі футбаліст камерунскага паходжання, абаронца наваполацкага «Нафтана». Можа таксама згуляць на пазіцыі нападніка.

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Камеруне, але мае беларускае грамадзянства. З 2008 года гуляў у мінскіх клубах, у асноўным за дубліруючыя склады. Спачатку быў нападнікам, потым перакваліфікаваўся ў абаронцу.

У 2012 годзе гуляў у арэндзе за «Гомель» (у асноўным за дубль) і «Віцебск» (дзе стаў іграком асновы).

У студзені 2013 года зноў быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[3]. Спачатку толькі выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Дынама».

У сакавіку 2014 года стаў іграком «Бярозы-2010»[4]. У складзе бярозаўскага клуба зноў стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка. У выніку, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Бярозы-2010» у сезоне 2014.

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся як на пазіцыі нападніка, гэтак і абаронцы. У пачатку ліпеня 2016 года з-за фінансавых пралем пакінуў мікашэвіцкі клуб і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[6], дзе ў 14 матчах забіў 6 галоў.

У студзені 2017 года праходзіў прагляд ва ўкраінскім клубе «Александрыя», але не падышоў[7]. Пазней некаторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў лютым адправіўся ва ўзбекскі клуб «Нефтчы» і неўзабаве падпісаў кантракт[8]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[9] і неўзабаве папоўніў склад «Мінска»[10]. У «Мінску» стаў асноўным абаронцам, аднак па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў каманду[11].

У студзені 2018 года трэніраваўся са «Смалявічамі», а ў лютым адправіўся на прагляд у тбіліскае «Дынама», які скончыўся беспаспяхова. Вярнуўшыся ў Беларусь, у сакавіку 2018 года падпісаў са «Смалявічамі» кантракт[12]. Неўзабаве замацаваўся ў аснове смалявіцкай каманды, аднак па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу.

У студзені 2019 года стаў іграком «Гомеля»[13]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, з ліпеня стаў выхадзіць на замену. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[14] і неўзабаве папоўніў склад казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска[15]. У жніўні 2020 года разарваў кантракт з «Кызыл-Жарам»[16], так і не згуляўшы за яго, і неўзабаве вярнуўся ў «Гомель»[17], дзе звычайна выхадзіў на замену.

У студзені 2021 года пакінуў «Гомель»[18], пасля чаго праходзіў прагляд у мінскім «Энергетыку-БДУ», але беспаспяхова. У красавіку 2021 года стаў іграком «Белшыны»[19], якой па выніках сезона 2021 у якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з наваполацкім «Нафтанам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[20].

Міжнародная кар’ера

Згуляў у двух матчах за моладзевыя зборныя Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008Д3Мінск-2Беларусь258
2009дубльМінскБеларусь237
2010Д1ДынамаБеларусь30
2011Д1ДынамаБеларусь70
2012 (1)дубльГомельБеларусь153
2012 (2)Д2ВіцебскБеларусь133
2013Д1ГомельБеларусь191
2014Д2Бяроза-2010Беларусь3010
2015Д1ГранітБеларусь245
2016 (1)Д1ГранітБеларусь152
2016 (2)Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь146
2017 (1)Д1НефтчыУзбекістан50
2017 (2)Д1МінскБеларусь130
2018Д1СмалявічыБеларусь231
2019Д1ГомельБеларусь243
2020 (1)Д1Кызыл-ЖарКазахстан00
2020 (2)Д2ГомельБеларусь90
2021Д2БелшынаБеларусь315

Зноскі

  1. Terentiy Lutsevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/terentyi_lutsevich/
  3. Игрок минского “Динамо” сменил имя, фамилию и команду
  4. Минское «Динамо» объявило о переходе Кугана в «Днепр», а Луцевича – в «Березу»
  5. Ясинский и Луцевич перешли в “Гранит”, Толканица покинул клуб
  6. Хачатурян, Афанасьев, Луцевич и Загинайлов близки к переходу в «Торпедо-БелАЗ»
  7. Терентий Луцевич не подошел “Александрии”
  8. Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского “Нефтчи”
  9. Комаровский, Луцевич и Концевой покинули “Нефтчи”
  10. Терентий Луцевич стал игроком “Минска”
  11. Терентий Луцевич покинул «Минск»
  12. Скшинецкий и Луцевич стали игроками “Смолевичей”
  13. Луцевич подписал контракт с “Гомелем”
  14. 14 футболистов покинули “Гомель”
  15. Луцевич перешел в “Кызыл-Жар”
  16. Терентий Луцевич расторг контракт с “Кызыл-Жаром”
  17. Терентий Луцевич вернулся в “Гомель”
  18. Каплунов, Луцевич, Трояков и хотов покинули “Гомель”
  19. Терентий Луцевич продолжит карьеру в “Белшине”
  20. Никита Костомаров остаётся в «Нафтане»
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Кызыл-Жар
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дуале
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нефтчы Фергана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2