wd wp Пошук:

Дуала

Дуала — найбуйнейшы горад Камеруна, яго эканамічная сталіца, цэнтр прыбярэжнага рэгіёна і дэпартамента Вуры. Насельніцтва - 1494,7 тыс. чалавек (дадзеныя 2001 года). Насельніцтва агламерацыі - звыш 2 мільёнаў чалавек.

Геаграфія

Горад Дуала размешчаны ў заходняй частцы Камеруна, у 250 кіламетрах на захад ад Яўндэ, у 24 кіламетрах ад Атлантычнага акіяна, па берагах эстуарыя ракі Вуры. Паўднёвая, вялікая частка горада размешчана на левым беразе ракі. Паўночную, партовую частку звязвае з паўднёвай мост Банаберы. Горад Дуала злучаны чыгункамі з гарадамі Яўндэ, Эдэа, Нконгсамба, Нгаундэрэ і Кумба.

Гісторыя

Першымі еўрапейцамі, якія з’явіліся ў раёне сучаснай Дуалы, былі партугальцы ў 1472 годзе. Каля 1650 года на тэрыторыі сучаснай Дуалы ўзнікла паселішча народа дуала. У XVIII стагоддзі паселішча зрабілася цэнтрам трансатлантычнага гандлю нявольнікамі. У сярэдзіне XIX стагоддзя сюды прыбываюць англійскія місіянеры.

Гарады-пабрацімы

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Камеруна
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Дуала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу