wd wp Пошук:

Фердынанд I Габсбург

Фердына́нд I Га́бсбург (10 сакавіка 1503 — 25 ліпеня 1564) — аўстрыйскі эрцгерцаг з 1521, кароль рымлян з 1531, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1558.

Актыўны ўдзельнік барацьбы супраць княжацкай Рэфармацыі ў Германіi, якая падрывала пазіцыі імператарскай улады. Разам з тым, прыхільнік памяркоунай рэформы каталіцкай царквы, схіляўся да кампрамісу з пратэстантамі i гусітамі, на Трыдэнцкім саборы (1545—1563) спрабаваў дабіцца скасавання цэлібату i надання міранам права прычашчацца з чашы. Адзін з ініцыятарау заключэння Аўгсбургскага рэлігійнага міру 1555.

Палітыка

Як кіраўнік Аўстрыі, Багеміі і Каралеўскай Венгрыі, Фердынанд прыняў палітыку цэнтралізацыі і, агульнага з іншымі манархамі свайго часу, будаўніцтва абсалютнай манархіі. У 1527 ён выдаў канстытуцыю для сваіх спадчынных абласцей і ўсталяваў палітыку на аўстрыйскі лад у Прэсбургу для Венгрыі, у Празе для Багеміі, і ў Брэслау для Сілезіі. Апазіцыя ў тых царствах вымусіла Фердынанда саступіць незалежнасць гэтых устаноў ад назірання Аўстрыйскім урадам (1559).

У 1547 войскі Багеміі, паўсталі супраць Фердынанда пасля таго, як ён загадаў, ім выступіць супраць нямецкіх пратэстантаў. Пасля захопу Прагі з дапамогай іспанскіх сіл яго брата Карла V, ён прыняў зваротныя меры, абмяжоўваючы прывілеі гарадоў Багеміі і ўстанаўліваючы новую бюракратыю каралеўскіх службовых асоб, для кіравання гарадскімі ўладамі. Фердынанд быў выступаў супраць пераўтварэнняў. Дапамагаў каталіцкай царкве весці вайну супраць пратэстанства. Напрыклад, у 1551 ён запрасіў езуітаў у Вену, і ў 1556 у Прагу. Нарэшце, у 1561 Фердынанд аднавіў Мітраполію Прагі, якая была папярэдне ліквідаваная з-за поспеху пратэстантаў. Фердынанд памёр у Вене, пахаваны ў Празе.

Фердынанд у беларускай гісторыі

Партрэт Ганны Ягелонкі. Марцін Кобер (1595)

На венскім кангрэсе 1515, у выніку дыпламатычнай місіi Мікалая Радзівіла (сына Мікалая Старога), які атрымаў за гэта тытул імперскага князя, дасягнутая дамоўленасць аб шлюбе Фердынанда з Ганнай Ягелонкай, дачкой чэшскага i вянгеpскага каpаля Уладзіслава Ягелона, унучкай Казіміpа (шлюб заключаны ў 1521), i аб магчымасці пераходу Чэхіi i Венгpыі ад Ягелонаў да Габсбургаў. Жыгімонт II Аўгуст быў двойчы (15431545 i з 1553) жанаты з дачкамі Фердынанда i Ганны Ягелонкі: Лізаветай (1526—1545) i Кацярынай (1533—1572), адным з ініцыятараў гэтых шлюбаў быў Мікалай Радзівіл Чорны. Пасля разгрома Венгрыі туркамі пры Мохачы ў 1526 i гібелі свайго швагра Людовіка II Ягелона Фердынанд абраны каpалём Чэхіi i Венгpыі, што выклікала серыю грамадзянскіх войн паміж прыхільнікамі яго i венгерскага магната Янаша Запальяі, таксама абранага венгерскім каралём i падтрыманага Польшчай. Жорстка падавіу рух за незалежнасць Чэхіi, спрыяў кансалідацыі спадчынных уладанняў аўстрыйскіх Габсбургаў у адзіны дзяржаўны комплекс. Карыстаўся папулярнасцю ў «сепаратысцкай» часткі беларуска-літоўскага грамадства, якая бачыла ў Габсбургах процівагу Польшчы. Яго паслы ў Вільні у 1528 адзначалі, што літоўскія паны-рада больш спрыяюць Габсбургам, чым палякі, апрача Канстанціна Астрожскага, які сімпатызаваў Запальяі. Выхадцы з ВКЛ непасрэдна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях на баку Фердынанда, як, напрыклад, I. Перасветаў, які ў 1535 быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара Пятра Рарэша. У 1532 Iлья Астрожскі, насуперак рашэнням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фердынанду выставіць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з Турцыяй. У 15351539 у батанічным садзе Фердынанда ў Празе працаваў Ф. Скарына, па некаторых звестках, быў яго асабістым урачом.

Зноскі

  1. 1 2 Ferdinand I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Ferdinand I, Holy Roman Emperor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118532502 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Людовік II Ягелон
Кароль Багеміі
15261564
Пераемнік:
Максіміліян II
Папярэднік:
Людовік II Ягелон
Кароль Венгрыі
15261564
Пераемнік:
Максіміліян II
Папярэднік:
Карл V Габсбург
Кароль Італіі
15561564
Пераемнік:
Максіміліян II
Папярэднік:
Карл V Габсбург
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
15581564
Пераемнік:
Максіміліян II
Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I    Лотар I Людовік II Карл II    Карл III      
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф    Людовік III    Берэнгар I    Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
      Атон III    Генрых II    Конрад II    Генрых III    Генрых IV    Генрых V    Лотар II      
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI    Атон IV    Фрыдрых II    Генрых VII    Людовік IV    Карл IV      
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI    Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алькале-дэ-Энарэс
Катэгорыя·Памерлі ў 1564 годзе
Катэгорыя·Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Пахаваныя ў Саборы Святога Віта
Катэгорыя·Каралі венгерскія
Катэгорыя·Каралі чэшскія
Катэгорыя·Памерлі 25 ліпеня
Катэгорыя·Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1503 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумара тома
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных