wd wp Пошук:

ФК Нёман Масты

«Нёман»беларускі футбольны клуб з горада Масты. Заснаваны ў 1986 годзе.

Гісторыя

Да 1991 гуляў у Чэмпіянаце БССР, потым апынуўся ў новастворанай Трэцяй лізе Чэмпіянату Беларусі. У 19992003 «Нёман» гуляў у Першай лізе, а з 2004 зноў выступаў у Другой лізе, дзе асаблівых поспехаў не меў.

2013

У сезоне 2013 «Нёман», узмацніўшыся некаторымі вопытнымі ігракамі (у тым ліку з спыніўшага выступленні ў чэмпіянаце гродзенскага «Белкарда»), павёў барацьбу за выхад у Першую лігу. Першы радок у табліцы хуценька захапіў гомельскі «Гомельчыгунтранс», а за другое месца пачалася барацьба паміж «Нёманам» і мінскай «Зоркай-БДУ». Цягам першага круга на другім месцы ішлі мастаўчане, але шэраг няўдалых матчаў «Нёмана» ў сярэдзіне другога круга дазволіў «Зорцы-БДУ» перагнаць канкурэнтаў. Але «Нёман» не здаваўся і атрымаў у канцы турніру 6 перамог запар (у тым ліку над «Гомельчыгунтрансам» 4:1 у 24-м туры — адзінае паражэнне гомельскага клуба ў турніры). «Зорка-БДУ» ж у перадапошнім туры прайграла «Оршы» (0:1) і саступіла другі радок мастаўчанам, якія занялі другое месца і атрымалі пуцёўку ў Першую лігу.

2014

Нягледзячы на атрыманае месца месца ў Першай лізе, мастоўская каманда не здолела знайсці фінансаванне для пераходу ў дывізіён вышэй. У лютым 2014 «Нёман» афіцыйна адмовіўся ад удзелу ў Першай лізе[1].

Застаўшыся ў Другой лізе, клуб у красавіку 2014, пасля падзелу турніру на групы, трапіў у групу Б[2]. Старт быў правалены — пасля першага круга «Нёман» займаў 11 месца з 12. Але ў другім крузе каманда стала трывала набіраць ачкі і здолела ўмяшацца ў барацьбу за першыя чатыры месцы, якія дазвалялі выйсці ў фінальны раўнд. Аднак прысуджанае перад апошнім турам тэхнічнае паражэнне за матч 14 тура пакінула мастаўчан на 5 месцы ў групе. У стыкавых мачтах яны саступілі «Віцебску-2» і атрымалі выніковае 10 месца ў лізе.

2015

У пачатку 2015 года «Нёман» меў істотныя фінансавыя праблемы, з-за чаго ўдзел у Другой лізе доўгі час заставаўся пад пытаннем. У красавіку 2015 года стала канчаткова вядома, што «Нёман» не выступіць у Другой лізе і пераходзіць у чэмпіянат вобласці[3].

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Трэцяя (Д3)91555517–12151/32 фінала
1992–93Трэцяя (Д3)11306131131–37251/8 фінала
1994–95Трэцяя - А (Д3)62269724–24211/16 фінала
1995Трэцяя - А (Д3)Зняўся з розыгрышу ў пачатку турніру
1996Трэцяя - А (Д3)7281431153–5245
1997Трэцяя - Б (Д3)628136954–4445Змена назваў ліг
1998Другая - Б (Д3)330167762–3055Атрыманне месца ў Першай лізе
1999Першая (Д2)6301410649–30521/16 фінала
2000Першая (Д2)330174957–30551/32 фінала
2001Першая (Д2)1428541921–57191/32 фінала
2002Першая (Д2)1130971436–47341/16 фінала
2003Першая (Д2)1530552026–54201/32 фінала Вылет у Другую лігу
2004Другая (Д3)824841224–31281/32 фінала
2005Другая (Д3)926771223–27281/32 фінала
2006Другая (Д3)9321071543–54371/32 фінала
2007Другая (Д3)8301012833–27421/32 фінала
2008Другая (Д3)10301231543–38391/16 фінала
2009Другая (Д3)82689931–28331/16 фінала
2010Другая (Д3)9341461454–50481/32 фінала
2011Другая (Д3)9301141531–54371/32 фінала
2012Другая (Д3)11361371650–54461/16 фінала
2013Другая (Д3)224156364–29511/32 фінала Выхад у Першую лігу
2014Другая - Б (Д3)522114739–25341/64 фіналаАдмова і вяртанне ў Другую лігу
Матчы за 9 месца11021012–6

Зноскі

  1. Мостовский «Неман» отказался от участия в первой лиге, «Гомельжелдортранс» не подал заявку
  2. Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги
  3. Мостовский “Неман” не будет играть во второй лиге

Галоўныя трэнеры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1986 годзе
Катэгорыя·Спорт у Мастах
Катэгорыя·ФК Нёман Масты
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта