wd wp Пошук:

Сяргей Рыгоравіч Русак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русак. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Русак (нар. 3 верасня 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера

З 2010 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». 23 чэрвеня 2012 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 71-й хвіліне матча супраць «Шахцёра». Неўзабаве пасля дэбюта быў пераведзены ў фарм-клуб «Мінск-2», у якім правёў два з паловай года. З 2013 года разам з «Мінскам-2» гуляў у Першай лізе, здолеў замацавацца ў якасці аднаго з ключавых ігракоў каманды.

Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, але Русак падоўжыў кантракт з «гараджанамі»[2] і быў пераведзены ў асноўную каманду, у складзе якой і пачаў сезон 2015. Стаў трывала з’яўляцца на полі ў Вышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У першай палове сезона 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, але потым замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы мінчан.

У лютым 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[3], пасля чаго адправіўся на прагляд у «Гомель», аднак у выніку падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[4]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды, у маі 2018 года не гуляў з-за траўмы.

У лютым 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў варонежскім «Факеле» і ў выніку падпісаў кантракт[5]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.

У верасні 2019 года далучыўся да літоўскай «Палангі», дзе гуляў да канца сезона, пасля якога клуб за ўдзел у дагаварных матчах быў адпраўлены ў трэці дывізіён. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком «Смалявічаў»[6], аднак рэдка з’яўляўся на полі, у тым ліку з-за траўм. У жніўні 2020 года пакінуў смалявіцкі клуб[7].

У верасні 2020 года перайшоў у «Слуцк»[8], дзе стаў гуляць у стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў слуцкі клуб[9]. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Туране», а ў лютым далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[10]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе бабруйскай каманды, дапамог ёй па выніках сезона 2021 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2022 года вярнуўся ў «Слуцк»[11].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльМінск101
2011дубльМінск315
2012 (1)Д1Мінск10
2012 (2)Д3Мінск-2172
2013Д2Мінск-2293
2014Д2Мінск-2282
2015Д1Мінск151
2016Д1Мінск100
2017Д1Мінск221
2018Д1Тарпеда222
2018/19 (2)Д2Факел80
2019 (2)Д1Паланга50
2020 (1)Д1Смалявічы40
2020 (2)Д1Слуцк50
2021Д2Белшына205

Зноскі

  1. Sergey Rusak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Маевский и Русак продлили контракты с “Минском”
  3. Сергей Русак покинул “Минск”
  4. Русак сменил “Минск” на “Торпедо”
  5. Воронежский «Факел» пополнили семь новичков
  6. «Смолевичи» подписали контракт с Русаком
  7. Футбол. Сергей Русак расстался со “Смолевичами”
  8. Русак и Ращеня стали игроками “Слуцка”
  9. “Слуцк” расторг контракт с десятью футболистами"
  10. Сергей Русак теперь игрок ФК “Белшина”
  11. Русак сменил “Белшину” на “Слуцк”
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Факел Варонеж
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Паланга
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2