.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Каборда (нар. 24 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Выхаванец клуба «Мінск», у першай палове 2012 года выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе, пасля далучыўся да дубля «Мінска». Сезон 2014 пачынаў у дублі, а ў маі зноў апынуўся ў складзе «Мінска-2», які выступаў ужо ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і ў сакавіку 2015 года абаронца пасля няўдалага прагляду ў гродзенскім «Нёмане»[2] стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[3].
У далейшым выступаў за розныя клубы Першай лігі: сезон 2016 пачынаў у мінскім «Тарпеда», а пасля перайшоў у «Ашмяны-БДУФК», першую палову 2017 года правёў у «Баранавічах». Ва ўсіх камандах быў іграком стартавага складу. У ліпені 2018 года, пакінуўшы «Баранавічы», далучыўся да клуба «Паланга» з Першай лігі Літвы[4]. Дапамог клубу выйсці ў A Лігу, дзе правёў сезон 2018 у якасці асноўнага абаронцы.
У сакавіку 2020 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Смаргоні»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2021 года, пасля таго як «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, падоўжыў кантракт з клубам[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы першага тура з «Энергетыкам-БДУ» (0:3). У далейшых чаргаваў выхады ў стартавым складзе з заставаннем на лаўцы запасных.
У пачатку 2022 года, пакінуўшы «Смаргонь», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але беспаспяхова.
У верасні 2011 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2012 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2013 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 (1) | Д2 | Мінск-2 | ![]() | 10 | 0 |
2012 (2) | дубль | Мінск | ![]() | 12 | 0 |
2013 | дубль | Мінск | ![]() | 28 | 0 |
2014 (пач.) | дубль | Мінск | ![]() | 5 | 0 |
2014 | Д2 | Мінск-2 | ![]() | 21 | 0 |
2015 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 20 | 0 |
2016 (1) | Д2 | Тарпеда | ![]() | 11 | 0 |
2016 (2) | Д2 | Ашмяны-БДУФК | ![]() | 11 | 0 |
2017 (1) | Д2 | Баранавічы | ![]() | 14 | 0 |
2017 (2) | Д2 | Паланга | ![]() | 14 | 0 |
2018 | Д1 | Паланга | ![]() | 18 | 0 |
2020 | Д2 | Смаргонь | ![]() | 22 | 0 |
2021 | Д1 | Смаргонь | ![]() | 18 | 0 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].