wd wp Пошук:

Уладзімір Галакціёнавіч Караленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Караленка. Уладзімір Галакціёнавіч Караленка (15 ліпеня (27 ліпеня) 1853, Жытомір 25 снежня 1921, Палтава — рускі пісьменнік украінска-польскага паходжання, журналіст, публіцыст, славуты сваёй праваабарончай(руск.) бел. дзейнасцю. За свае погляды быў рэпрэсаваны царскім урадам. Значная частка твораў Караленкі навеяна ўражаннямі дзяцінства, якое ён правёў ва Украіне, і ссылкай у Сібір, дзе ён адбываў пакаранне.

Быў абраны акадэмікам Імператарскай акадэміі па разраду прыгожага пісьменства (19001902); адмовіўся ад звання, падтрымаўшы выгнанага з акадэміі Горкага.

Раннія гады

Караленка нарадзіўся ў Жытоміры ў казацкім родзе. Бацька ягоны, Галакціён Апанасавіч Караленка (1810—1868), меў у 1858 годзе чын асэсара, займаў пасаду павятовага суддзі[4]. Строгі, а разам з тым непадкупны і справядлівы, ён моцна паўплываў на развіццё святагляду сына. Пазней вобраз бацькі Караленка ўвасобіў у славутым апавяданні «В дурном обществе». Маці ягоная была полькаю і польская мова была вядома яму ў дзяцінстве[5].

Караленка пачаў вучобу ў Жытомірскай гімназіі. Пасля таго як бацька перайшоў працаваць у Роўна, працягнуў асвету ў Ровенскім рэальным вучылішчы, закончыўшы яго ўжо пасля смерці бацькі.

У 1871 годзе паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, але з-за недахопу грошай перайшоў у 1874 годзе на стыпендыю ў Пятроўскую земляробчую акадэмію(руск.) бел. (Масква).

Рэвалюцыйная дзейнасць і высылка

Дэбют Караленкі ў часопісе «Слово», 1879, № 7

У юнацтве Караленка далучыўся да рэвалюцыйнага народніцкага руху. У 1876 годзе за ўдзел у народніцкіх студэнцкіх гуртках ён быў выгнаны з акадэміі й высланы ў Кранштат пад паліцэйскі нагляд. У Кранштаце Караленка быў рэпетытарам, карэктарам у друкарні, спрабаваў уладкавацца рабочым.

Як скончыўся тэрмін высылкі — Караленка вярнуўся ў Пецярбург і ў 1877 паступіў у Горны інстытут. У гэты час пачынаецца і літаратурная дзейнасць Караленкі. У ліпені 1879 у часопісе «Слово» было надрукована першае ягонае апавяданне: «Эпизоды из жизни „искателя“». Караленка збіраўся публікаваць яго ў часопісе «Отечественные записки», аднак Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын — рэдактар — вярнуў твор са словамі: «Оно бы и ничего… да зелено… зелено очень…»

Але Караленку ўсё яшчэ падазравалі ў рэвалюцыйнай дзейнасці, вясною 1879 года ён быў выключаны з інстытута і накіраваны ў высылку.

3 чэрвеня 1879 года пісьменнік разам з братам Іларыёнам пад кантролем жандараў прыбыў у Глазаў Вяцкай губерні. Ён застаўся там да кастрычніка, покуль — пасля скарг на дзеянні адміністрацыі — не было вырашана ўзмацніць яму пакаранне. 25 кастрычніка Караленка высланы ў Бісераўскую воласць(руск.) бел., дзе пратрываў да снежня 1880 года. За наведванне без дазволу вёскі Афанассева(руск.) бел. пераведзены ў вяцкі астрог, а пасля — у Вышневалоцкую перасыльную турму.

З Вышнега Валочка накіраваны ў Сібір, але вернуты ў час дарогі. 9 жніўня 1880 года разам з чарговай партыяй высланых Караленка прыбыў у Томск.

«В Томске нас поместили в пересыльную тюрьму, большой каменный одноэтажный корпус. Но на следующий день в тюрьму явился губернаторский чиновник с сообщением, что верховная комиссия Лорис-Меликова, рассмотрев наши дела, постановила освободить несколько человек, а шестерым объявить, что они возвращаются в пределы Европейской России под надзор полиции. В их числе оказался и я…»

З верасня 1880 году па жнівень 1881 жыў у Пермі, як палітычны высланы; служыў табельшчыкам і загадчыкам чыгуначнай канцылярыі. Даваў прыватныя ўрокі.

У сакавіку 1881 года Караленка адмовіўся прысягнуць новаму цару Аляксандру ІІІ і 11 жніўня 1881 года быў высланы з Пермі ў Сібір[6].

Тэрмін сібірскай высылкі адбываў у Якуціі у сяле Амга. Цяжкія акалічнасці жыцця не зламілі ягонай волі. Шэсць гадоў высылкі сталі часам гартавання пісьменніка, далі багатую глебу ягонай далейшай творчасці.

Літаратурны шлях

В. Г. Караленка. Ніжні Наўгарад, 1890-я гады.

У 1885 годзе Караленка атрымаў дазвол на жыццё ў Ніжнім Ноўгарадзе. Наступныя дзесяць гадоў (1885—1895) — час актыўнай працы Караленкі-пісьменніка, час, які зрабіў яго вядомым культурнаму грамадству Расійскай імперыі.

У 1886 годзе выйшла першая яго кніга «Очерки и рассказы», складзеная з сібірскіх апавяданняў. У той жа час Караленка публікуе «Павловские очерки» — вынік падарожжаў у вёску Паўлава Гарбатаўскага павета Ніжагародскай губерні. Твор гэты паказвае цяжкае жыццё майстроў-металістаў, прыгнечаных галечай.

Трыумфам Караленкі стаў выхад твораў «Макараў сон» (1885), «В дурном обществе» (1885) и «Слепой музыкант» (1886). Пісьменнік з глыбокім разуменнем чалавечай псіхалогіі падыходзіць да вырашэння праблемы адносін чалавека і грамады. Паводле погляду Караленкі, гармонію ў жыцці можна пачуць, толькі стаўшы на шлях служэння народу.

У 1890-я гады Караленка падарожнічае па Расійскай імперыі, наведвае Каўказ, Крым. У 1893 годзе ён прысутнічае на Сусветнай выстаўцы ў Чыкага (ЗША). Пасля вандроўкі стварае алегарычна-філасофскі твор «Без языка» (1895). Тым часам пашыраецца славутасць Караленкі за мяжой, з’яўляюцца пераклады на чужаземныя мовы.

У 1895—1900 Караленка жыве ў Пецярбургу, рэдактуе часопіс «Русское богатство(руск.) бел.». Публікуе навелы «Марусина заимка» (1899), «Мгновение» (1900).

З 1900 года пісьменнік жыве ў Палтаве.

З 1905 да 1919 года праводзіў кожнае лета разам з сям’ёю на хутары Хаткі[7].

У астатні час (1906—1921) пісьменнік працаваў над вялікім аўтабіяграфічным творам «История моего современника», якім хацеў сістэматызаваць свае філасофскія погляды, абагульніць уражанні жыцця. Разважаючы над чацвёртым томам, Караленка памёр ад запалення лёгкіх.

Пахаваны ў Палтаве на Старых могілках. Пасля закрыцця гэтага некропаля 29 жніўня 1936 года труна Уладзіміра Караленкі была перанесена на зямлю Палтаўскага гарадскога саду (цяпер — Парк «Победа»).

Грамадская дзейнасць

Уладзімір Караленка. Партрэт працы І. Рэпіна.

Караленка звяртаў увагу на актуальныя і вострыя праблемы свайго часу, голад 1891-92 гадоў(руск.) бел. (цыкл нарысаў «В голодный год»), «Мултанскую справу(руск.) бел.», выступаў супраць рэакцыйнай палітыкі царскага ўрада ў час і пасля рэвалюцыі 1905 годаСорочинская трагедия», 1906; «Бытовое явление», 1910).

Бараніў правы жыдоў Расіі(руск.) бел. [8]. У 1911—1913 гадах спрачаўся з шавіністамі ў напрамку «справы Бейліса», надрукаваў больш за дзесяць артыкулаў, выкрываючы фальсіфікацыі чарнасоценцаў.

У 1900 годзе Караленка супольна з Львом Талстым, Антонам Чэхавым, Уладзімірам Салаўёвым, Пятром Бабарыкіным ды Максімам Горкім быў абраны пачэсным акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук у раздзеле прыгожага маўлення, але ў 1902 годзе адмовіўся звання, падтрымліваючы выгнанага з акадэміі Горкага.

Погляды на рэвалюцыю, сусветную і грамадзянскую войны

У. Караленка сярод сям’і. Злева направа: Еўдакія Сямёнаўна — жонка, Уладзімір Галакціёнавіч, дочкі — Наталля і Зоф’я.

У 1917 годзе некаторыя мысліцелі (Анатоль Лунчарскі) лічылі, што кіраўніком новай Расійскай рэспублікі мог бы стаць Караленка [9]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Караленка адкрыта асудзіў некаторыя метады бальшавікоў у будаванні сацыялізму. Пазіцыя Караленкі — гуманіста, што імкнуўся к абароне асобы, адлюстрована ў «Письмах к Луначарскому» (1920) ды «Письмах из Полтавы» (1921).

Погляды Караленкі на Першую сусветную вайну былі складанымі[10]. Таму Ленін адмоўна выказаўся наконт яго ў перапісцы з Горкім.

Сям’я

Памяць

Імя Караленкі мае вялікая колькасць бібліятэк, навучальных устаноў у Расіі ды Украіне; у тым ліку Дзяржаўная бібліятэка імя Караленкі ў Харкаве(руск.) бел. ды Глазоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут(руск.) бел.. Больш чым 25 вуліц у розных гарадах, а таксама ў Мінску, названыя іменем Караленкі.

Музеі

Від на хату.
Джанхот (Краснадарскі край).

Кіно

Творы Караленкі былі экранізаваны некалькі разоў:

Іншае

Бібліяграфія

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Венгеров С. А. Короленко, Владимир Галактионович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVI. — С. 314–316.
  2. Vladimir Korolenko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wladimir Galaktionowitsch Korolenko // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Список гражданских чинов 8 класса. — СПб., 1858. — С. 1641.
  5. Короленко В. Г. История моего современника.
  6. Короленко Владимир Галактионович(руск.) . Литературные путешествия по Перми. Праверана 19 кастрычніка 2013.
  7. «Голос Украины» Архівавана 1 лістапада 2013.
  8. Вальдман Б. Глава 4. Проза русских писателей и их отношение к еврейскому вопросу // Русско-еврейская журналистика (1860-1914): литература и литературная критика. — Рига: Центр изучения иудаики Латвийского университета, 2008. — 360 с. — ISBN 978-9984-39-456-5.
  9. Негретов П. И. В. Г. Короленко: Летопись жизни и творчества. 1917—1921. — Книга, 1990. — 288 с. — ISBN 5-212-00315-6.
  10. Там жа
  11. Янка Купала. Поўны збор твораў у 9 тамах // . — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — Т. 9, кніга 1. — С. 512. — 686 с. — 5 800 экз. — ISBN 985-02-0552-0.

Згас агонь жывога слова!
Ноч стаілася сурова —
Змоўкла чулая струна,

Што будзіла і ўздымала,
Да змагання выклікала, —
Перарвалася яна!

Непадкупны, светлы, чысты,
Ты прайшоў свой шлях цярністы,
Не схіліўшы галавы,

І удумным, смелым словам
Ты нёс смерць ліхім намовам,
Брэд развейваў векавы.

Як прарок, ты нёс народу
Людскасць, праўду, вольнасць, згоду
І к дабру яго ты зваў.

З гэтай праўдаю глыбока
Празарлівым сваім вокам
Ў сэрцы нашы зазіраў…

Згас агонь жывога слова,
Змоўкла чулая струна!
Ноч маўкліва і сурова,
Цяжка стала цішына!

Якуб Колас, «Памяці Караленкі»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Памерлі 25 снежня
Нарадзіліся ў 1853 годзе
Нарадзіліся ў Жытоміры
Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Сацыялісты
Рэвалюцыянеры Расіі
Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Памерлі ў 1921 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Рэвалюцыянеры Украіны
Народнікі
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
Мемуарысты Расійскай імперыі
Уладзімір Галакціёнавіч Караленка
Пахаваныя ў Палтаве
Змаганне з антысемітызмам
Сасланыя ў Якуцію
Праваабаронцы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Нарадзіліся 27 ліпеня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Палтаве
Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай