wd wp Пошук:

Кранштат

Кранштат[1] (руск.: Кронштадт) (ад ням.: Krone — карона і Stadt — горад) — горад-крэпасць і порт у Расіі, адміністрацыйны раён Санкт-Пецярбурга. Насельніцтва 42,8 тыс. чалавек (2003). Заснаваны ў 1704 годзе.

Размешчаны на востраве Котлін у Балтыйскім моры. Востраў Котлін злучаны дамбай з паўночным берагам Фінскага заліва; па дамбе праходзіць аўтадарога, якая злучае Кранштат з Санкт-Пецярбургам. З горадам Ламаносавым, размешчаным насупраць Кранштата на паўднёвым беразе Фінскага заліва, горад звязаны аўтамабільным паромам. У красавіку 2009 года Кранштату прысвоена званне Горад воінскай славы.

У горадзе дзейнічае марскі завод (рамонт суднаў і турбін), швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці (малочны, каўбасны заводы).

Размяшчэнне Кранштата апынулася настолькі ўдалым, што за ўсю яго гісторыю паблізу горада не прайшло ніводнае судна ворага.

У 1990 годзе гістарычны цэнтр горада быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (як складнік аб’екта «Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і звязаныя з ім комплексы помнікаў»)[2]. У красавіку 2009 года Кранштату прысвоенае званне Горад воінскай славы.[3]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Злучэннне дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т. Арфаграфічны слоўнік. (М. П. Лобан, М. Р. Суднік). Мн., «Народная асвета», 1990, С.22.
  2. Сайт Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА(англ.)
  3. Кронштату присвоено звание «Город воинской славы» Архівавана 3 мая 2009. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Крэпасці Санкт-Пецярбурга
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Марскія крэпасці
Гарады ў складзе Санкт-Пецярбурга
Ваенна-марскія базы Расіі
Гарады воінскай славы
Кранштат
Населеныя пункты, заснаваныя ў 1704 годзе