wd wp Пошук:

Аздзелінскі сельсавет

Аздзе́лінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Аздзеліна.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Аздзелін. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Рагоўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Аздзеліна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1161 чалавек[1], з іх 92,5 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аздзелінскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат