wd wp Пошук:

Цярэніцкі сельсавет

Цярэ́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Цярэнічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Іванаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Цярэніцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. 19 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Целяшоўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Задораўка, Рудня Целяшоўская, Целяшы, пасёлкі Жытоўля, Іванькаў, Калінаўка, Курганы, Малінаўка, Мікольск, Мураўчы, Пераход, Фашчаўка і Яўстратаўка)[1]. 16 верасня 2008 года пасёлак Малінаўка, якія раней знаходзіўся ў складзе Целяшоўскага сельсавета, атрымаў назву Малінаўка Целяшоўская[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1936 чалавек[3], з іх 92,0 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 147 Об упразднении Глыбоцкого, Телешевского сельсоветов и изменении границ Марковичского, Тереничского сельсоветов Гомельского района Архівавана 15 студзеня 2021.
  2. Решение Гомельского районного Совета депутатов от 16 сентября 2008 г. № 97 О переименовании поселка Малиновка Телешовского сельсовета Гомельского района Архівавана 28 студзеня 2021.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цярэніцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Нацыянальныя рускія сельсаветы БССР