Лугі́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. Цэнтр — вёска Лугінічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ліпскага сельсавета.