wd wp Пошук:

Транспартная сістэма Беларусі

Транспартная сістэма Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

У канцы XVIII—першай паловы XIX стст. беларускія губерні, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, мелі больш развітую сістэму шляхоў зносін. Гэта з’явілася вынікам інтэнсіўнага будаўніцтва і развіцця водных і сухапутных шляхоў.

Чыгуначная

Аператар

Схема Беларускай чыгункі.
Будаўніцтва участкаў чыгунак на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь

Аператар беларускай сеткі чыгунак — дзяржаўнае аб’яднанне Беларуская чыгунка. Беларуская чыгунка ажыццяўляе каля 75% усіх выконваемых у краіне грузавых і больш за 50% пасажырскіх перавозак. На БЧ працуюць каля 110 тысяч чалавек.[1]

Чыгунка

На Беларускай чыгунцы выкарыстоўваецца каляіна 1520 мм, эксплуатацыйная даўжыня пуцей — 5490,9 км, з іх дзвухпуцявыя ўчасткі 1640 км, аднапуцявыя — 3867. Агульная працягласць электрыфікаваных ліній складае 1128,3 км, вялікая частка якіх працуе на пераменным току 25 кВ, а 26 км на пастаянным току 3,3 кВ. У склад пуцявой гаспадаркі ўваходзіць больш за 7 тысяч км галоўных і 3 тысячы км станцыйных пуцей, каля 12 тысяч стрэлачных пераводаў, звыш 3,9 тысяч мастоў і штучных збудаванняў, больш за 70 пуцяправодаў і амаль 1,5 тысяч пераездаў. БЧ абслугоўвае 21 вакзал, 320 станцый, больш за пяцьсот пасажырскіх прыпыначных пунктаў. Дарога мяжуе з чыгункай Украіны, чыгункай Польшчы, чыгункай Літвы, чыгункай Латвіі, чыгункай Расіі.

Транспартныя калідоры

Тэрыторыю краіны перасякаюць два пан’еўрапейскія транспартныя калідоры, пазначаныя ў міжнароднай класіфікацыі нумарамі 2 (Захад-Усход) і 9 (Поўнач-Поўдзень) з адгалінаваннем 9b.

Дзіцячая чыгунка

Асноўны артыкул: Мінская дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава

Развіццё

У красавіку 2013 года прэзідэнт А. Лукашэнка даручыў ураду і кіраўніцтву БЧ распрацаваць праект чыгуначных зносін Мінска з Нацыянальным аэрапортам Мінск[2]. Аднак праект некалькі разоў прымалі і адмянялі. У 2019 годзе будаўніцтва ацэньвалася ў 150 млн долараў ЗША. Планавалася прыцягнуць фінансы ЕБРР і Сусветнага банка. У снежні 2020 года Мінскім раённым выканаўчым камітэтам праводзілася грамадскае абмеркаванне справаздачы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе[3]. У красавіку 2022 года было заяўлена аб адмове ад праекту.

Аўтамабільная

Гл. таксама Грамадскі транспарт населеных пунктаў Беларусі

Аўтамабільныя дарогі Беларусі

Асноўны артыкул: Аўтамабільныя дарогі Беларусі

Аўтамабільны транспарт

Авіяцыйная

Пасля інцыдэнту з Boeing 737-8AS, 24 мая 2021 года еўрапейскія авіякампаніі (AirBaltic, Wizzair, Austrian Airlines, KlasJet) адмовіліся ад палётаў над Беларуссю[4]. Управа цывільнай авіацыі Вялікабрытаніі парэкамендавала авіякампаніям пазбягаць паветранай прасторы Беларусі «дзеля бяспекі пасажыраў».

Саміт ЕС прыняў палітычнае рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў ЕС, а таксама заклікаў авіяперавозчыкаў ЕС адмовіцца ад палётаў над тэрыторыяй Беларусі.

7 жніўня 2021 года, пад ціскам Еўрасаюза і ЗША, Ірак прыпыніў усе пасажырскія рэйсы ў Беларусь з-за наплыву нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза з боку Беларусі[5].

21 верасня 2021 года Расійская Федэрацыя зняла «кавідныя» абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю.

Водная

Гарадская

Трубаправодная

Гл. таксама

Зноскі

  1. Реорганизация БЖД начнется в ближайшие месяцы (нявызн.). TUT.BY (12 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 красавіка 2017. (руск.)
  2. От Минска до Нацаэропорта на поезде за 70 минут(руск.) . «Белорусская железная дорога». 2014-11-10. Праверана 16 лістапада 2022.
  3. Уведомление о проведении общественного обсуждения отчёта об оценке воздействия на окружающую среду(руск.) . «Белорусская железная дорога». 2020-12-15. Праверана 16 лістапада 2022.
  4. Можейко, Геннадий. Лететь над Беларусью отказалась российская авиакомпания?(руск.) . Камсамольская праўда (24 мая 2021). Праверана 24 мая 2021.(недаступная спасылка)
  5. سلطة الطيران المدني سلطة الطيران المدني العراقي(ар.) . العراقي عن تعليق (6 лістапада 2021). Праверана 6 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Транспартная сістэма Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі