wd wp Пошук:

Камсамольская праўда

«Комсомо́льская пра́вда» (бел.: Камсамольская праўда) — штодзённая газета, заснаваная 13 сакавіка 1925 года. У савецкі перыяд — орган ЦК ВЛКСМ.

Гісторыя

Створана ў адпаведнасці з рашэннем XIII з’езду РКП (б). Першы нумар газеты выйшаў 24 мая 1925 года накладам 31 тыс. асобнікаў.

Газета першапачаткова арыентавалася на моладзевую аўдыторыю, таму ў ёй было шмат навукова-папулярных і прыгодніцкіх артыкулаў. У 1960—1970-х гадах у ёй працавалі такія журналісты як Галаванаў і Пяскоў. З пачаткам перабудовы ў газеце пачалі з’яўляцца сацыяльна-крытычныя артыкулы, якія яшчэ больш падвысілі папулярнасць газеты. У канцы 1980-х гадоў яе наклад дасягаў 20 млн асобнікаў.

З 1 снежня 1990 года «Комсомольская правда» перастала быць органам ЦК ВЛКСМ, ператварыўшыся ва ўсесаюзную штодзённую газету.

19 жніўня 1991 года падчас Жнівеньскага путчу газета была забаронена ГКЧП і ўпершыню за ўсю гісторыю не выйшлі па графіку нумары 19 і 20 жніўня. Але ўжо 21 жніўня газета надрукавала ўсю хроніку падзеяў путчу як гістарычны дакумент.

У 1990—2000-я гады ад грамадcка-палітычнай тэматыкі газета прыкметна зрушыла акцэнт увагі на свецкую хроніку, жыцці знакамітасцей і пацеху чытача, стаўшы адным з буйных «таблоідаў». Палітычны агляд у газеце застаўся, але стаў займаць менш месца.

З 1993 года выходзіць штотыднёвік «Комсомольская правда» (часам званы «таўстушка») з павялічаным аб’ёмам. Яго наклад значна перавышае наклад штодзённага нумара і дасягае 3,1 мільёну асобнікаў. Да 2005 года штотыднёвік выходзіў па пятніцах, затым — па чацвяргах.

13 лютага 2006 года згарэў увесь шосты паверх будынка, дзе размяшчалася маскоўская рэдакцыя газеты «Комсомольская правда». Нягледзячы на пажар, «Камсамолка» засталася працаваць на вуліцы «Праўды». Рэдакцыю перанеслі ў будынак былой паліклінікі на вул. «Праўды», 15.

У пачатку жніўня 2007 года «Комсомольская правда» змяніла адрас і пераехала на Стары Пятроўска-Разумоўскі праезд (станцыя мэтро «Дынама»), дзе і знаходзіцца дагэтуль. Выдавецкі дом займае 3 паверху ў 8-павярховым будынку Маскоўскага швейнага аб’яднання «Вымпел» (заснаванае ў 1914 годзе), якое здае значную частку сваіх пляцаў пад камерцыйныя і іншыя арганізацыі.

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0233-433X
  2. http://psplkp.agency-siam.ru/
  3. http://lenta.ru/news/2011/03/03/abc/

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Газеты Расіі
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных