wd wp Пошук:

Мінская дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава

Вакзал дзіцячай чыгункі

Мінская дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава — дзіцячая чыгунка (ДЧ), размешчаная ў Мінску. Вакзал пабудаваны ў 1956 годзе па праекце архітэктара Г. Заборскага.

Дарога адкрываецца кожны год 1 мая і закрываецца ў апошнюю нядзелю верасня. У маі і верасні дарога працуе па нядзелях і святочных днях, у летнія месяцы — па серадах, чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях.

Пачынаючы з зімы 2008—2009 гадоў рух цягнікоў ажыццяўляецца і ў дні зімовых канікулаў.

Інтэрвал руху цягнікоў — 35 хвілін.

Гісторыя

Чыгунка была адкрыта 9 ліпеня 1955 г.. З 1955 года эксплуатаваліся паравоз КП і 6 драўляных вагонаў. З 1967 года пачалі эксплуатавацца два цеплавозы (ТУ2-010 і ТУ2-113) і 6 цэльнаметалічных вагоны. У 1971 годзе чыгунцы было прысвоена імя Канстанціна Сяргеевіча Заслонава — легендарнага беларускага партызана-чыгуначніка, Героя Савецкага Саюза. Галоўная станцыя «Парк Культуры» была перайменаваная ў «Заслонава».

У сярэдзіне 1980-х на станцыі «Заслонава» быў праведзены капітальны рамонт, а ў 1987 годзе была праведзена тэхнічная мадэрнізацыя чыгнункі — была ўстаноўлена аўтаблакіроўка, пабудаваны новы будынак дыспетчарскай на станцыі «Піянерская», пясчаны баластны слой быў заменены на друзавы. Паступіў у эксплуатацыю новы цеплавоз (ТУ7А-2782) і 6 вагонаў.

У 1994 годзе цеплавоз ТУ2-010 быў спісаны на металалом, а 6 вагонаў вытворчасці 1967 года цалкам разбіты мясцовымі вандаламі. У 2005 годзе быў спісаны цеплавоз ТУ2-113. Цяпер яго стаянка знаходзіцца ў Брэсцкім музеі чыгуначнай тэхнікі.

У тым жа 2005 г. вагоны вытворчасці 1987 года былі адпраўленыя на рамонт. Да 50-гадовага юбілею чыгункі былі падораныя 6 вагонаў, якія прайшлі капітальны рамонт на Гомельскім вагонарамонтным заводзе.

Летам 2008 года быў набыты цеплавоз ТУ7А-3350. У маі 2009 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага навучальнага цэнтра з прафiлюючымi класамі, камп’ютарным кабінетам і залай гісторыі.

У цяперашні час эксплуатуецца два цеплавоза ТУ7А-2782, ТУ7А-3350 і 12 вагонаў серыі ПВ51, адзін з якіх абсталяваны дызель-генератарнай усталёўкай, прызначанай для асвятлення і ацяплення вагонаў. Усе вагоны абсталяваны сістэмай радыёвяшчання для правядзення музычнага суправаджэння і тэматычных экскурсій.

Галерэя

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·1955 год у Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Дзіцячыя чыгункі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Першамайскі раён (Мінск)
Катэгорыя·Славутасці Мінска
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт Мінска