wd wp Пошук:

Дзмітрый Іванавіч Гарбуноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбуноў. Дзмітрый Іванавіч Гарбуноў (24 кастрычніка 1924, в. Бішава Апостаўскага раёна, Рэспубліка Татарстан — 28 ліпеня 1944) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік баёў за Беларусь, вызваляў Ашмяншчыну ад нямецкіх войск.

Біяграфія

Скончыў няпоўную сярэднюю школу, адначасова працаваў у калгасе, пазней пераехаў у Казань, дзе скончыў школу фабрычна-заводскага навучання, працаваў слесарам на ваенным заводзе. У чэрвені 1942 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію і накіраваны на фронт.

У чэрвені 1944 года узвод старшага сяржанта Дз. Гарбунова ў складзе 136-га стралковага палка 97-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі. Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні рэк Сухадроўка, Бярэзіна і Лучоса.

Гераічны подзвіг здзейсніў і ў Ашмянскім раёне, захапіўшы з групай аўтаматчыкаў мост цераз раку Ашмянку паміж вёскамі Нарбуты і Зарэчча. Фактычна была выканана такая задача, як і пры ўзяцці станцыі Ашмяны — перарэзана шаша Смаргонь — Ашмяны. За гэты і іншыя гераічныя ўчынкі атрымаў званне Героя Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).

Загінуў пад Каўнасам, пахаваны ў Каўнасе на воінскіх могілках.

Памяць

7 ліпеня 1975 года непадалёку ад месца подзвігу групы аўтаматчыкаў каля в. Нарбуты, Жупранскі сельсавет, быў пастаўлены помнік. У Ашмянах, пачынаючы з лістапада 1975 года, праводзіліся спаборніцтвы па мотаспорце на прыз імя Дзмітрыя Гарбунова. На радзіме, у Бішава ўстаноўлены помнік Гарбунову і названа ў яго гонар вуліца.

Узнагароды

Быў узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга і медалём.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 мая 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Пахаваныя ў Каўнасе
Нарадзіліся 24 кастрычніка
Памерлі ў 1944 годзе
Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Нарадзіліся ў СССР
Нарадзіліся ў 1924 годзе
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Героі Савецкага Саюза
Вікіпедыя:Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Памерлі 28 ліпеня
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Памерлі ў Каўнасе
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Кавалеры ордэна Леніна