wd wp Пошук:

Куйбышаўскае вадасховішча

Куйбышаўскае вадасховішча — самае буйное на рацэ Волзе вадасховішча. Узнікла ў 1955—1957 гг. пасля завяршэння будаўніцтва плаціны Жыгулёўскай ГЭС, перагарадзіўшы даліну Волгі ў Жыгулях ля горада Стаўрапаль (цяпер Тальяці). З’яўляецца трэцім ў свеце па плошчы вадасховішчам.

Даўжыня вадасховішча больш за 500 км, найбольшая шырыня ў вусці Камы — 35 км, плошча воднага люстэрка — 6,5 тыс. км² (сярод рачных — першае месца ў свеце), поўны аб’ём вады — 58 км³, з іх 34 км³ — карысны. Падпор узроўню вады ля плаціны 29 м, ён распаўсюджваецца па Волзе да горада Новачэбаксарска, па рацэ Каме — да горада Набярэжныя Чаўны. Буйныя залівы вадасховішча ўтварае па далінах Камы, Свіягі, Казанка і іншых рэках.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы без спасылак на крыніцы
Волга
Вадасховішчы Самарскай вобласці
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вадасховішчы Чувашыі
Вадасховішчы Татарстана
Вадасховішчы Марый Эл
Вадасховішчы паводле алфавіта
Вадасховішчы Ульянаўскай вобласці