wd wp Пошук:

Сіняк звычайны

Сіняк звычайны[3], таксама Сіняквет звычайны[4] (Echium vulgare) — двухгадовая травяністая расліна з роду Сіняк (Echium) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Назва

Сіняквет звычайны, печаніца, асацец, кепек, сіні цвет[5][6][7].

Марфалогія

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сіняквет звычайны — двухгадовая расліна (манакарпік), пакрытая калючымі шчацінкамі з прымешкай дробных бялёса-шэрых варсінак[8] на круглым прямостаячым, звычайна простым сцябле, якое дасягае вышыні 35-100 см[9].

Лісце лінейна-ланцетнае, завостраная, да 13 см даўжынёй і 1,5 см шырынёй, з адной добра прыкметнай сярэдняй жылкай, сядзячыя, толькі самыя ніжнія (адміраюць падчас квіцення) звужаныя пры аснаванні ў кароткі хвосцік[9].

Кветкі сядзячыя, размешчаны на кароткіх бакавых галінках, якія ўтвараюць па сцябле вузкамяцельчатае суквецце. Чашачка пяціраздельная, вяночак сіні, да распускання чырванаваты, 10-15 мм даўжынёй, з тупымі лопасцямі; трубка вяночка не выдаецца з чашачкі. Песцік двухраздельны. Квітнее летам[9].

Плод з чатырох арэшкаў. Арэшкі бураватыя, тупабугорчатыя[9].

Распаўсюджанне

Расце на большай частцы Еўропы, у Крыму, у Заходняй Сібіры і на захадзе Цэнтральнай Азіі. На Беларусі па ўсёй тэрыторыі[9].

Расце па сухіх схілах, па ярах ў пустках ў лясной і стэпавай зонах. Расце як пустазелле на выганах, у пасевах, каля жылля і дарог, часам разводзіцца каля пчальнікоў як меданос.

Хімічны склад

Усе часткі расліны атрутныя, бо ўтрымліваюць цынагласін — яд, падобны курарэ, а таксама консалідзін, які таксама з’яўляецца моцным нервовым ядам. У лісці і сцеблах выяўленыя сапаніны, халін і вітамін C[9].

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне

Сіняквет звычайны ў Слаўгарадскім раёне

Квітнеючы сіняквет — вельмі каштоўны меданос[9], з 1 гектара пчолы здабываюць 300—400 кг мёда (на Паўночным Каўказе пры спрыяльных умовах надвор’я да 1000 кг[10]). Бескаляровы і празрысты нектар сіняквета пазбаўлены паху[10]. Мёд — густы і павольна крышталізуецца, адносіцца да першагатункавых мядоў, мае светла-бурштынавы колер, валодае прыемным пахам і вельмі добрымі смакавымі якасцямі.

Сіняквет звычайны хатнія жывёлы не ядуць, як корм для жывёлы не прымяняецца.

У насенні маецца да 28 % тлустага высыхаючага алею, які можна выкарыстаць у лакакрасачнай вытворчасці[9].

Выкарыстанне ў медыцыне

Нягледзячы на ​​атрутнасць, сіняквет звычайны шырока ўжываецца ў народнай медыцыне. У траўніках XIX стагоддзя згадваецца яго прымяненне ад падучай і ад укусу змей. Сіняквет звычайны знаходзіць прымяненне ў сучаснай народнай медыцыне Каўказа, Беларусі, раёнах Цэнтральнага чарназем’я, Сярэдняй Азіі і Сібіры. Яго прымаюць унутр як заспакаяльны супрацьсутаргавы сродак пры эпілепсіі і як адхарквальнае пры бранхіце, кохліку і ларынгіце. Вонкава настой або адвар прымаюць у выглядзе кампрэсаў пры сустаўных болях і расцяжэнні сухажылляў, рэўматызме. Адвар каранёў ўжываюць як добры краваачысцяльны сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сіняк звычайны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.410
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Ю. В. Никифоров. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992.
  9. 1 2 3 4 5 6 7 8 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  10. 1 2 Абрикосов Х. Н. и др. Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 337.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Бурачнікавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Меданосныя расліны