wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Корсак

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корсак. Сяргей Корсак (нар. 24 лютага 1989, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

З 15 гадоў знаходзіўся ў школе мінскага «Дынама»[2], але дарослую кар’еру пачынаў у клубе Другой лігі «Маладзечна». У 2010 годзе перабраўся ў мінскі «Партызан». Пасля спынення існавання «Партызана» перайшоў у «Смаргонь».

У студзені 2013 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». Не здолеў замацавацца ў аснове і ў жніўні таго ж года быў аддадзены ў арэнду «Слуцку». Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб.

У лютым 2014 года стаў іграком «Гарадзеі»[3], але хутка пасля пачатку чэмпіянату ў красавіку быў аддадзены ў арэнду клубу Другой лігі «Беліта-Вітэкс»[4]. У складзе «Беліты-Вітэкс» стаў ключавым іграком, з 22 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

Сезон 2015 таксама пачаў у клубе з Узды (у чэрвені клуб змяніў назву «Беліта-Вітэкс» на «Узда»). У ліпені 2015 года вярнуўся ў Першую лігу, папоўніўшы склад «Крумкачоў»[5]. У сезоне 2016 гуляў за «Крумкачы» ў Вышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў асноўным складзе і на замену. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы і пазней не здолеў вярнуцца ў стартавы склад, толькі тройчы выйшаўшы на замену ў чэмпіянаце. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы»[6] і неўзабаве стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[7].

У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»[8], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2019 года стаў іграком НФК[9], пакінуў сталічную каманду ў жніўні таго ж года[10] і далучыўся да «Маладзечна»[11].

У ліпені 2020 года перайшоў у рагачоўскі «Дняпро»[12], аднак паспеў правесці за новую каманду толькі адну сустрэчу, пасля чаго ў жніўні быў дыскваліфікаваны АБФФ на два гады за ўдзел у дагаварных матчах у сезоне 2018[13].

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Korsak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Пришел к тому, что книги интереснее фильмов». Что нужно знать о новичке «Крумкачоў» Архівавана 11 ліпеня 2015.
  3. Цывилько, Яхно, Едешко и Корсак подписали контракты с “Городеей”
  4. “Белита-Витекс Узда” арендовала у “Городеи” нападающего Сергея Корсака
  5. «Крумкачы» подписали лучшего бомбардира второй лиги Сергея Корсака
  6. “Крумкачы” расстались с Корсаком и Кривулькиным
  7. Сергей Корсак стал игроком минского “Торпедо”
  8. Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с “Лидой”
  9. Корсак стал игроком НФК
  10. НФК расстался с Корсаком
  11. Корсак пополнил ряды “Молодечно”
  12. Рогачевский “Днепр” подписал девять новичков в преддверии второго круга чемпионата
  13. Огар, Богунов и еще 7 футболистов дисквалифицированы на 2 года за участие в договорных матчах и другие решения ДК АБФФ
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Узда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечне
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага